Лясгас, наперад!

Date 14.06.2022 Man
Comment 334
Лясгас, наперад!

Добрай традыцыяй сярод работнікаў Бярэзінскага лясгаса стала правядзенне ў чэрвені летняй спартакіяды на базе спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

У час адкрыцця спартыўнага мерапрыемства дырэктар лясной гаспадаркі Сяргей Чэмка заклікаў лесаводаў паказаць найлепшым чынам свае фізічныя здольнасці, праявіць спрыт і ўменне. І, як звычайна, гучна дадаў: “Лясгас, наперад!”, прыўзняўшы гэтым дэвізам і без таго рашучы спартыўны настрой прысутных. Вядома, потым лепшыя з лепшых будуць прадстаўляць арганізацыю на абласным мерапрыемстве.

У спартакіядзе прымалі ўдзел 10 каманд – прадстаўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў, вытворча-майстарскага ўчастка “Беразіно”, апарата лясгаса. На мерапрыемстве прысутнічаў таксама намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі.

Удзельнікі летняй спартакіяды спаборнічалі ў пяці відах спорту – валейболе, настольным тэнісе, гіравым спорце, плаванні і лёгкаатлетычным кросе.

Гарачае надвор’е ў гэты суботні дзень 11 чэрвеня падагравала і спартыўныя страсці ўдзельнікаў. Асабліва горача было ў час валейбольных гульняў. Гучна і эмацыянальна балельшчыкі падтрымлівалі свае каманды. У выніку спаборніцтваў пераможцамі сталі прадстаўнікі апарата лясгаса, другое месца заняла каманда Бярэзінскага лясніцтва, трэцяе месца – каманда Любушанскага лясніцтва.

Запамінальна прайшлі спаборніцтвы і па гіравым спорце. Тут сапраўдным асілкам паказаў сябе Сяргей Літвінаў – станочнік ВМУ “Беразіно”. Ён падняў гіру 119 разоў (!) і стаў бясспрэчным пераможцам у гэтым відзе спорту. Другое месца заваяваў вальшчык лесу Пагосцкага лясніцтва Дзмітрый Галуза (яго вынік – 89 разоў), трэцяе – майстар лесу Багушэвіцкага лясніцтва Андрэй Касцюк (66 разоў).

У спартакіядзе па плаванні (50 метраў вольным стылем) сярод жанчын лепшы вынік паказала начальнік планава-эканамічнага аддзела Алена Лабынцава (53,09), другое месца – майстар лесу Бярэзінскага лясніцтва Марына Бірукова з Бярэзінскага лясніцтва (1 мінута 0076 сотых секунды), трэцяе месца – прыбіральшчыца памяшканняў Любушанскага лясніцтва Ірына Мігуцкая з Любушанскага лясніцтва (1 мінута 0874 сотых секунды).

Сярод мужчын-плыўцоў першым фінішаваў інжынер па паляўнічай гаспадарцы Дзмітрый Круталевіч з вынікам 32,22; другое месца заняў вальшчык лесу Ушанскага лясніцтва Яўгеній Сушкевіч з вынікам 33,17; трэцяе месца – вальшчык лесу Пагосцкага лясніцтва Дзмітрый Калтовіч – 34,88.

У спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод жанчын прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам - пераможцай стала спецыяліст па арганізацыі закупак Ганна Гемская, другое месца – у майстра лесу Бярэзінскага лясніцтва Марыны Біруковай, трэцяе – у бухгалтара Мачаскага лясніцтва Анжэлы Валькевіч. Сярод мужчын пераможцам стаў вадзіцель легкавога аўтамабіля лесапункта Уладзімір Гоман, другое месца – у станочніка ВМУ “Беразіно” Аляксандра Навіцкага, трэцяе – у майстра лесу Арэшкавіцкага лясніцтва Дзяніса Сяліцкага.

Упарта змагаліся за спартыўны алімп і аматары лёгкаатлетычнага кросу. Тут лесаводы спаборнічалі ў дзвюх узроставых групах. Так, сярод жанчын ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў самай хуткай стала майстар лесу Дзмітравіцкага лясніцтва Таццяна Пастэрнак. Уладальніцамі другога і трэцяга месцаў сталі памочнік ляснічага Брадзецкага лясніцтва Алеся Шчэглік і памочнік ляснічага Дзмітравіцкага лясніцтва Марына Дасугава. Сярод жанчын ва ўзросце 35 гадоў і старэй пераможцай стала бухгалтар ВМУ “Беразіно” Раіса Карпейчык, другое месца заваявала памочнік ляснічага Бярэзінскага лясніцтва Надзея Апанасёнак.

Не менш рашучай і гарачай была барацьба за спартыўны п’едэстал сярод мужчын-лёгкаатлетаў. Тут прызавыя месцы ва ўзроставай групе ад 18 да 34 гадоў заваявалі Яўгеній Сушкевіч – 1 месца, вальшчык лесу Пагосцкага лясніцтва Дзмітрый Галуза – 2 месца, майстар лесу Брадзецкага лясніцтва Ягор Ціханаў – 3 месца. Ва ўзроставай групе 35 гадоў і старэй пераможцам стаў вальшчык лесу Дзмітравіцкага лясніцтва Аляксандр Лобач. А Дмітрый Цітавец (ляснік Ушанскага лясніцтва) і Алег Собаль (ляснік Брадзецкага лясніцтва) адпаведна занялі другое і трэцяе месцы.

А якія ж каманды сталі прызёрамі ў агульнакамандным заліку? Першае месца заслужана дасталося Брадзецкаму лясніцтву, другое месца – Дзмітравіцкаму, трэцяе – Ушанскаму лясніцтву.

Прызёры спартакіяды бліскуча абаранілі гонар сваёй арганізацыі. Здароўя, дабрабыту пажадаў ім напрыканцы мерапрыемства дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Уладзіміравіч і шчыра падзякаваў упраўленню па адукацыі, спорце і турызме за прадастаўленыя спартыўныя пляцоўкі і ўсім лесаводам за актыўны зацікаўлены ўдзел, за тое, што “мы можам вось так – разам – сабрацца”.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER