Адказвае начальнік аддзела эканомікі раённага выканаўчага камітэта Марына ФОМЧАНКАВА.
– Сапраўды, сёння на тэрыторыі Бярэзіншчыны ўстаноўлена дзевяць гандлёвых кіёскаў з назвай “Табакерка”, сем з іх пакуль што чакаюць свайго падключэння. Гэтыя гандлёвыя пункты, за выключэннем двух, у Любушанах і Ушы, размешчаны
ў горадзе. Работы праводзіліся ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.
Калі ў вас ёсць пытанні, звяртайцеся ў рэдакцыю па тэлефоне 5-52-91. Адкажам.
Падрыхтаваў Анатоль ПАЛЫНСКІ.