Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Date 23.02.2022 Man
Comment 1793
Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Бярэзінскага раёна!

Дарагія ветэраны, воіны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, салдаты і афіцэры! Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэтае свята для кожнага з нас мае непаўторную каштоўнасць, нясе ў сабе вялікі патрыятычны, маральны, эмацыянальны зарад. Мы па праве ганарымся нашай доблеснай арміяй – наследніцай гераічных ратных традыцый старэйшых пакаленняў.

Выказваем словы шчырай удзячнасці ўсім, хто нясе нялёгкую службу ў радах Узброеных Сіл, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам, усім, хто гатовы ў цяжкую хвіліну ўстаць на абарону Радзімы.

Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, невычарпальнай энергіі, поспехаў, шчасця і дабрабыту, мірнага сонечнага неба.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы савет ветэранаў.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30