- Брадзец значна змняніўся, папрыгажэй - заўважыў Дзяніс Ігаравіч. – Добра папрацавалі над рамонтам амбулаторы, добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол яе. Мясцовы магазін таксама змяніў свой знешні выгляд. І пажарнае дэпо абнаўляеца. Непадалёк ад амбулаторы зрабілі сквер для мясцовых. Але самае галоўнае, што мы правялі рэканструкцыю помніка загінуўшым воінам, добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол яго. Гэта вельмі важна – бо гэта наша памяць, даніна павагі!
Брадзец, сапраўды, “ажыў”. Пафарбаваныя, акуратныя агаароджы па ўсёй вуліцы. Вабіць вока і школа, каля якой шмат кветак. Ды і кантора мясцовага сельгаспрадпрыемсва стала ўтульнай: зараз гэта новы будынак.
Што яшчэ зроблена да “Дажынак” у Брадцы, чытайце ў бліжэйшым нумары газеты.