Міралюбівасць, гасціннасць, узаемаразуменне, узаемапавага, добрасуседства і згуртаванасць – спрадвечнымі прынцыпамі беларусаў можна захапляцца і варта ганарыцца. У нашай краіне рэалізоўваюць свае магчымасці і здольнасці прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, культур, прафесій, узростаў – і гэту каштоўнасць неабходна шанаваць і аберагаць. Мы розныя, а Беларусь у нас – адна!
Няхай свята ўзбагачаецца новымі здабыткамі, заснаванымі на лепшых якасцях беларускага народа і нацыянальных традыцыях, імкненні зберагчы і прымножыць спадчыну, умацаваць эканамічны, тэхналагічны і інтэлектуальны патэнцыял. У нашым адзінстве і згуртаванасці –
паспяховасць будучыні.
Жадаем вам згоды і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах на карысць Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы савет ветэранаў.