“Горад памятае нас маладымі”

Date 01.10.2022 Man
Comment 643
“Горад памятае нас маладымі”

На пытанне «Чым знакаміты наш горад?” адказаў можа быць шмат. Гэта і наша гісторыя, і наша культура, і наша прырода, і наша прыгажуня-Бярэзіна, у гонар якой уласна і названы наш горад, і самабытная яго архітэктура са старажытнымі помнікамі… Усё так, кожны з адказаў правільны. Але за кожным з іх хаваецца, перш за ўсё, чалавек, які ствараў і пісаў гэтую гсіторыю, рабіў нашу мілую старонку прыгажэйшай і больш дасканалай. Нямала з іх і сёння жыве ў нашым райцэнтры, з’яўляецца яго залатым фондам і прыкладам для многіх сучаснікаў.

Вось і стала свята  пажылых людзей нагодай для таго, каб яшчэ раз перагарнуць старонкі кнігі  летапісу нашага горада, расказаць пра вядомых бярэзінцаў і аддаць ім даніну павагі і ўдзячнасці. І сёння ў раённым цэнтры культуры загадчыца аддзела маркетынгу раённай бібліятэкі Тамара Круталевіч прадставіла прысутным свій ункальны праект “Горад памятае нас маладымі”, дзе нібы ў кнізе пад адной вокладкай сабрала біяграіі цікавых людзей нашага края. Хтосьці з іх аказаўся выхадцам з Бярэзіншчыны, хтосьці стаў яе жыхаром па волі лёсу, але кожны з угаданых асоб унёс у гісторыю вялікую памяць і цудоўныя здабыткі.

Хто ж аказаўся героямі гэтага ўнікальнага аповеду? Хоць прозвішы гэтыя шырока вядомыя ў нашым горадзе і не маюць патрэбы ў далейшым прадстаўленні, назавём кожнага з узгаданых і тое месца працы, дзе ён найбольш вызначыўся. Першымі на імправізаваную сцэну былі запрошаны “Дзяўчаты адной вуліцы” – колішні дырэктар раённай бібліятэкі Алена Строк, былыя педагогм-загадчыцы дзіцячых садкоў Маргарыта Булойчык і Саія Трусевіч – ураджэнкі вуліцы Інтэрнацыянальнай. Не застаўся абыйдзеным увагай і яшчэ адзін Трусевіч – Браніслаў Трусевіч, былы дырэктар спартыўнай школы і вялікі аматар спорту.

Сярод вядомых кожнаму з нас выхадцаў Бярэзіншчны называліся імёны  непераўзыйдзенага педагога Ліліі Казыркі, віртуоза выканальніцкага таленту і музыканта Мікалая Міхайлоўскага.

А ці можна не узгадаць прозвішчы тых, для каго г. Беразіно стаў другой Радзімай і месцам раскрыцця свавйго таленту, прыкладання сваіх сіл? У іх ліку – знакаміты выратавальнік людзей, хірург Міхаіл Гермалід, аграрый з вялікай літары (колькі год узначальваў адну з самых моцных гаспадарак раёна!) Мікалай Грынкевіч, галоўны захоўвальнік грашовых сродкаў і фінансіст сельскай гаспадаркі, кіраўнік аддзялення “Аграпрамбанка” Ніна Ліннік, выдатны закройшчык, “міс залатая іголка”, перасяленка з Нвраўлянскага раёна Маргарыта Макаранка, “алавек сцэны”, рэжысёр народнага тэатра Мікалай Пытляк.

Акрамя ўзгаданай вышэй пары  Трусевічаў на мерапрыемстве шмат гаварылася  і пра такія сямейныя луэты, як Сяргей Яськевіч (была старшыня гарсавета) і Тамара Белязяк (загадчыца аддзела культуры райвыканкама), Сяргей Мельнік (дырэктар “Будінвеста”) і Надзея Мельнік (усе памятаюць кіруемую ёю краму “Мэта”).

Усяго 15 прозвішчаў, усяго 15 асоб было ўзгадана вядучай падчас мерапрыемства. А колькі такіх людзей яшчэ жыве ў нашым кутку! Іх лёсы вельмі падобны і непадзельныя на нашы лёсы. Уклад іх у развіццё і працвітанне Бярэзіншыны вялікі і незабыўны. І ў кнізе гісторыі нашага горада яшчэ нямала такіх біяграфій. Некаторыя ўжо напісаны, некаторыя яшчэ ствараюцца, а некаторыя зоймуць у ёй сваё ганаровае месца. Стваральнікі гэтай кнігі мы. Няхай жа будзе яна багатай на цікавыя і памятныя прозвішчы і толькі станоўчыя падзеі.

Са словамі падзякі да герояў аповеду і віншаваннямі з нагоды свята прысутных павіншаваў старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко. У іх гонар гучалі цудоўныя еесні ў выкананні Мікалая Міхайлоўскага, які і сам аказаўся ў ганаровым спісе мясцовых “зорак”.   

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER