І падзячныя пісьмы, і падарункі

Date 10.08.2023 Man
Comment 856
І падзячныя пісьмы, і падарункі

Поспехі бярэзінскіх хлебаробаў і дасягненне імі высокіх вытворчых паказчыкаў не застаюцца незаўважанымі не толькі ў родным раёне або гаспадарцы.

Пільна сочаць за імі і заахвочваюць старанных удзельнікаў жніва і ў Мінскім абласным камітэце прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Не раз наведвалі яны наш рэгіён за апошнія гады і адзначалі лепшых жывёлаводаў, сейбітаў, аратых і занятых на ўборцы збожжа перадавікоў.

Вось і на гэты раз работнікі абкама прафсаюза наведалі СУП “Здравушка-агра” для таго, каб уручыць Падзячныя пісьмы лепшым працаўнікам сельскай гаспадаркі. У іх ліку аказаліся камбайнеры сельгаспрадпрыемства Андрэй Некраш, Аляксандр Гарошка і заняты на адвозцы збожжа вадзіцель Аляксандр Жукоўскі.

Уручаючы ўзнагароды і падарункі, галоўны прававы інспектар працы Андрэй Лагвінец пажадаў аграрыям новых дасягненняў на ніве ўборкі збожжа і павіншаваў з дасягнутымі поспехамі.

Фота Івана ЖУКОЎСКАГА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER