У тым, што прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў адрозніваецца высокай якасцю, – няма сумнення. Якасць – гэта, можна сказаць, брэнд нашай краіны.
Рэспубліка Беларусь ажыццяўляе шматвектарную знеш-неэканамічную палітыку і падтрымлівае гандлёвыя адносіны з больш чым 200 краінамі свету. Экспарт – адзін з прыярытэтаў развіцця беларускай эканомікі. Каля 60 працэнтаў выпускаемай прадукцыі пастаўляецца на замежныя рынкі, што характэрна для краін з высокай ступенню развіцця і адкрытасці эканомікі. Беларусь экспартуе прадукцыю машынабудавання, лёгкай прамысловасці, прадукты харчавання (малочная прадукцыя, мяса, кансервы, мука, хлебабулачныя вырабы). Асноўныя спажыўцы – краіны СНД.
На «Дажынках» была прад-стаўлена шматлікая прадукцыя менавіта беларускай, нашай вытворчасці. У тым ліку і сельскагаспадарчая тэхніка.
Ёсць чым ганарыцца і Бярэзінскаму раёну. І гэта мы прадэманстравалі на свяце. Бярэзінскія пачастункі, сапраўды, як зазначылі наведвальнікі свята, смачныя і якасныя. Тут і нашы сыры, масла, сыркі, хлеб, каўбасы.
Сыраробны камбінат выпускае сыры, якія карыстаюцца папулярнасцю не толькі ў нашай краіне, але і далёка за межамі. А згадайце смачны цёплы бя-рэзінскі хлеб і нашы вядомыя «карзіначкі». Біфідзін і альгіна-вая ікра – усё са знакам якасці.
Не так даўно я была на «Марафоне адзінства» ў Маладзечне. Там таксама было прадстаўлена вельмі шмат тавараў менавіта беларускай вытворчасці. Асаблівай папулярнасцю ўдзельнікаў карысталіся майкі, футболкі, бомберы з лагатыпам свята. Яны – зроблены на нашым беларускім «Світанку». Вялікая чарга была і за Мерчам ад Першага.
Кожную суботу ў нас на гарадской плошчы праходзяць кірмашы, дзе прадаецца прадукцыя беларускіх вытворцаў. І пакупнікоў заўсёды шмат. Самая вялікая чарга? За рыбай і зефірам.
Толькі некалькі прыкладаў, якія паказваюць, што наша, беларуская прадукцыя – гэта сапраўдны брэнд якасці.
Кіраўнік дзяржавы на абласным фестывалі «Дажынкі-2024» у Валожыне сказаў, што павышэнню якасці беларускай прадукцыі ў 2025 годзе будзе ўдзелена прыярытэтная ўвага.
– Незалежна ад таго, дзяржаўнае гэта прадпрыемства або прыватнае, якасць вышэй за ўсё. Менавіта ў гэтым была мэта аб’яўлення гэтага года Годам якасці. Але мы неяк расслабіліся, яшчэ не ўсё зрабілі. У 2025 годзе якасці будзе ўдзелена галоўная ўвага. У гэтым залог як нашага эканамічнага росту, так і павышэння прэстыжу на сусветных рынках. А гэта грошы, – сказаў Прэзідэнт.
Юлія БУКЕЛЬ.