Шпарка, з лёгкасцю і энтузіязмам ішла работа, на якой было занята звыш сарака чалавек праўлення Белкаапсаюза на чале з яго старшынёй Інэсай Караткевіч. Прыняў удзел у лесапасадцы і старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Сакалоўскі.
- Прыняць удзел у акцыі для мяне з’яўляецца справай гонару, - адзначыў ён. – Бо аднаўлене лесу носіць агульнадзяржаўны маштаб з-за панесеных у выніку моцных вятроў разбурэнняў. Двойчы прыемна рабіць гэта на сваёй роднай бярэзінскай зямлі, бо нам усім тут жыць і працаваць. Наш край здаўна славіцца багаццем лясоў, таму захаваць гэтае багацце, перадаць яго нашчадкам, самім карыстацца яго дарамі і хараством – і прыстыжна, і прыемна. Кажуць, што кожны ужчына пры жыцці павінен пасадзіць хоць адно дрэўца. Я паспеў гэтую задачу выканаць ужо шматразова і люблю назіраць за тымі ялінамі ды соснамі, якія асадзіў шмат гадоў назад. У іх – мой працяг, як і працяг у цэлым жыцця ўсёй прыроды і нас, як яе часцінкі.
Сваімі меркаваннямі падчас правядзення акцыі падзяліліся і некаторыя іншыя яе ўдзельнікі.
Старшыня праўлення Белкаапсаюза Інэса Караткевіч:
- Я рада, што наш дружны калектыў без ваганняў успрыняў ідэю іменна 7 лістапада прыехаць на Бярэзіншчыну і падтрымаць праводзімую рэсубліканскую акцыю. Белкаапсаюз на самой справе з’яўляецца захавацелем многіх традыцый, і перш за ўсё чалавечых і жыццёвых, якія існуюць у нашым грамадстве. І вельмі прыема, што мы з вамі жывём у той краіне, дзе гэтыя традыцыі захоўваюцца і не забываюцца. А калі захоўваюцца такія традыцыі, гэта значыць, што ў краіны ёсць будучыня. Усе мы з дзяцінства памятаем, што 7 лістапада - гэта заўсёды свята, заўсёды дэманстрацыя. Падобныя святы і мерапрыемствы нас заўсёды аб’ядноўвалі, мы былі адзіныя ва ўсім. Вось і сёння мы адзіныя ў сваім працоўным парыве аказаць дапамогу ў аднаўленні лесу. Як кажа Кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, талакой, усе разам мы, што можам, што ў нашых сілах, усім апаратам, сёння працуем над аднаўленнем лесу. Цудоўнае надвор’е, свежае паветра, таму ў кожнага выдатны настрой. Мы вельмі рады, што ў нашай краіне захоўваюцца тыя лепшыя традыцыі, якія перш за ўсё накіраваны на аб’яднанне і згуртаванне людзей. На Бярэзіншчыне я не ўпершыню ў меру сваёй работы. Яна мне вельмі падабаецца, бо славіцца такімі прыгожымі лясамі. Калі мы адновім часцінку з іх – будзе вельмі выдатна. Тое, што сёння залежыць ад нас, трэба рабіць, бо за намі прыйдуць нашы дзеці, і вельмі хочацца, каб яны жылі ў самай лепшай і самай прыгожай краіне свету.
Галоўны спецыяліст упраўлення тэхнічнага развіцця транспарту і капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюза Алена Трасцэцкая:
- На жаль, зараз назіраюцца вялікія кліматычныя змяненні і летам па краіне прайшла вялікая бура, якая выкасіла шмат лесу, Таму, нягледзячы на тое, што на двары восень, мы дружна сабраліся ўсе разам, каб дапамагчы адрадзіць лес на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Я лічу, што кожны чалавек, які прыняў удзел у пасадцы лесу, будзе беражліва адносіцца да прыроды, не будзе выкідаць смецце, стане вырабляць шпакоўні, дапамагаць прыродзе і наогул чалавецтву ў такіх нялёгкіх умовах. Для таго, каб было што пакінуць нашым наступным пакаленням, каб было куды прыходзіць, тварыць, набірацца сіл, бо лес у першую чаргу - гэта энергетычная кропка для душы і стварэння міру. І, безумоўна, усе мы за мірнае неба. Удзел у падобных мерапрыемствах мы прымалі і раней. Летась, напрыклад, удзельнічалі ў акцыі “Тыдзень лесу” ў Копыльскім раёне. І заўсёды рады заняцца агульнай справай на карысць дзяржавы, бо гэта яднае калектыў, што вельмі і вельмі важна.
Намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Валерый Марыніч:
- Гэтае мерапрыемства вельмі важнае для нашай краіны пасля таго, як па ёй сёлета летам прайшоў такі вялікі ўраган і нанёс істотны ўрон лясной гаспадарцы і лясам у цэлым, І калі Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў наказ правесці акцыю “Дадзім лесу другое жыццё”, канечне ж, і Белкаапсаюз, і ў цэлым спажывецкая кааперацыя не засталіся ўбаку і прынялі актыўны ўдзел у ёй. Важна, каб людзі адчувалі адзінства з прыродай, адзінства адзін з адным, адзінства з Аляксандрам Лукашэнка, асабліва ў рамках маючай адбыцца выбарчай кампаніі. А спажыўкааперацыя ніколі не была ўбаку ад такіх маштабных мерапрыемстваў, нашы людзі разумеюць задачы і адказнасць, якія перад імі ставяцца. Мы пастаянныя ўдзельнікі многіх акцый і вялікіх мерапрыемтсваў. Так, прымалі ўдзел у “Славянскім баўзары”, у праводзімых зараз дажынках, у свяце “Александрыя збірае сяброў”. Прычым выступаем не толькі ў якасці гандлёвага абслугоўвання, а і падрыхтоўцы аб’ектаў да свята, арганізацыйных мерапрыемствах, далучаемся да праводзімых суботнікаў, адзначэння гістарычных і памятых дзён. Напрыклад, у Дзень яднання народаў Беларусі на сваім аб’екце у “Партызанскім бару” ў Лагойскім раёне заклалі капсулу нашчадкам, якую далі наказ прачытаць праз 50 гадоў.
Вядучы інжынер Белкаапсаюза Валерый Радзевіч:
- Сёння святочны дзень. Тым не менш, многія ведамствы і калектывы прымаюць удзел у грамадскіх работах. Таму і Белкаапсаюз далучыўся да гэтай карыснай справы, да ўдзелу ў акцыі па аднаўленні лесу. Мы, такім чынам, уносім свой уклад у адраджэнне лясоў і багацце Рэспублікі Беларусь. Таму ў нас сёння свята, якое адзначана карыснай працай на карысць грамадства і лесу.
Ляснік Брадзецкага лясніцтва Дзмітрый Ацепаліхін:
- Мы вельмі рады такой дружнай камандзе, што прыехала сёння да нас. Канечне, і мы, работнікі мясцовага лясніцтва на чале з ляснічым Дзмітрыем Мяшалкіным, не засталіся ўбаку ад гэтай справы. На роўных працуем са сталічнымі гасцямі, інструкціруем іх, дапамагаем, даём парады. Адметна тое, што ўчастак, на якім садзяць сёння лес, знаходзіцца якраз на маім абходзе. Так што самыя шчырыя словы падзякі нашым памочнікам!
Сяргей Чэмка, дырэктар Бярэзінскага лясгаса:
- Акцыя “Дай лесу новае жыццё” праходзіць з 12 кастрычніка па 12 лістапада. У рамках яе правядзення на Бярэзіншчыне на аднаўленні лесу ўжо папрацавалі прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства культуры, сёння – прадстаўнікі праўлення Белкаапсаюза. Акрамя іх удзельнічалі ў акцыі Дзяржбудэкспертыза г. Мінска, Мінская абласная калегія адвакатаў, многія нашы гарадскія арганізацыі і ўстановы, у прыватнасці следчы камітэт, дэпартамент аховы, пракуратура. За месяц да акцыі далучылася каля 500 чалавек, гэта без уліку саміх работікаў лясной гаспадаркі. Сёння вялося аднаўленне 83-га квартала Брадзецкага лясніцтва на плошчы 8,4 гектара. Калектыў і кіраўніцтва Бярэзінскага лясгаса вельмі ўдзячныя жыхарам Бярэзіншчыны і прадстаўнікам іншых калектываў за ўдзел у аднаўленні лясоў, за тое, што адгукнуліся на нашу акцыю і падтрымалі нас. Лес – гэта наша агульнае багацце, таму і ставіцца да яго трэба кожнаму з нас ашчадна, з цеплынёй, увагай і павагай.
\\
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.