Паважаныя работнікі газеты “Бярэзінская панарама”, падпісчыкі раённай газеты!

Date 05.05.2025 Man
Comment 509
Паважаныя работнікі газеты “Бярэзінская панарама”, падпісчыкі раённай газеты!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём друку! Сродкі масавай інфармацыі заўсёды з’яўляюцца надзейнай і праўдзівай крыніцай, якая адлюстроўвае шматграннасць падзей, гісторыі і развіцця нашага грамадства. Яны не толькі нясуць у сабе глыбокі інфармацыйны і аналітычны змест, а і ўплываюць на фарміраванне светапогляду асобы, выхоўваюць у нас патрыятызм і гонар за сваю краіну – Рэспубліку Беларусь.

Раённая газеты і яе супрацоўнікі з гонарам выконваюць ускладзеныя на іх функцыі, не раз паказвалі свой высокі прафесіяналізм і адзначаліся ў многіх прэстыжных творчых конкурсах. Заўсёды знаходзяцца ў гушчыні падзей і жыцця бярэзінцаў, вядуць з імі адкрыты дыялог і аказваюць істотную дапамогу ў вырашэнні іх надзённых праблем і пытанняў, маюць вялікі творчы патэнцыял і шчодра дзеляццца сваім талентам з падпісчыкамі не толькі газеты, а і яе інтэрнет-версіі, сацыяльных сетак.

Натхнення, пошукаў, цікавых знаходак і майстэрства вам. Моцнага здароўя, асабістага шчасця і задавальнення ад вынікаў сваёй дзейнасці, вернасці падпісчыкаў свайму любімаму выданню і бясконцай энергіі.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER