Бярэзінцы ў ліку лепшых аграрыяў Міншчыны

Date 04.12.2025 Man
Comment 396
Бярэзінцы ў ліку лепшых аграрыяў Міншчыны

Чацвёртага снежня ў г. Мар’інай Горцы прайшло  ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшаноўванню лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу вобласці з удзелем на ім губернатара Міншчыны.

Сярод удзельнікаў свята – і прадстаўнічая дэлегацыя Бярэзінскага раёна.

У намінацыі «Вытворчасць і рэалізацыя жывёлы» ўзнагароду за другое месца ў вобласці з рук губернатара Аляксея Кушнарэнкі атрымаў старшыня Бярэзінскага раёна Андрэй Сакалоўскі

У прыватнасці ўзнагарод Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўдастоены галоўны ветурач адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Васіль Чычын, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі адкрытага акцыянернага таварыства “Уша” Раіса Бусел, аператар па штучнаму асемяненню жывёлы адкратага акцыянернага таварыства “Першамайскі” Сяргей Калеснікаў, аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства “Уша” Ірына Парфёнава, звяно аператараў машыннага даення малочнатаварнай фермы сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “АграМАЗ” у саставе Алены Петрушэні, Вікторыі Яблонскай, Алены Думнай і Юліі Уласавец, жывёлаводы сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Здравушка-агра” Сяргей Галубец I Сяргей Анішчонак, жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства “Брадзец” Ірына Стасевіч, аператар свінагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм закрытага акцыянернага таварыства “Клявіца” Наталля Жалняровіч.

Таксама адзначаны  дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Багушэвічы” Віталь Самец, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Пагосцкі” Наталля Сокал, дырэктар “АграМаз” Дзмітрый Белазор.

Каштоўным падарункам (пуцёўкай у санаторый) Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначана аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства “Уша” Марына Муха. Да таго ж, аператар па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы адкрытага акцыянернага таварыства “Багушэвічы” Святлана Лебедзева ўдастоена Ганаровай граматы Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Сярод тых, каго ўзнагародзілі і людзі ў пагонах. У іх ліку – вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Собаль, маёр міліцыі аддзела ўнутраных спраў Бярэзінскага райвыканкама Сяргей Собаль і маёр міліцыі Бярэзінскага РАУС Валерый Несцяровіч. Яны ўжо не першы год шчыруюць на хлебнай ніве подчас уборорачнай кампаніі

Сардэчна віншуем нашых землякоў з высокай ацэнкай іх працоўнай дзейнасці.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER