Адчулі смак Дажынак

Date 21.09.2026 Man
Comment 7
Адчулі смак Дажынак

Далёка не кожны бярэзінец меў магчымасць пабываць сёлета на абласным свяце Дажынак, якое ладзілася ў Дзяржынску. А вось мець пэўнае дачыненне да яго сёння змаглі пастаяльцы Дзмітравіцкай участковай бальніцы. Якім жа чынам?

Па добрай традыцыі, якая склалася ў апошнія гады, дажыначны каравай стаў добрым падарункам пацыентам, якія знаходзяцца ва ўчастковай бальніцы. Каравай старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Сакалоўскі перадаў галоўнаму ўрачу Бярэзінскай райбальніцы Крысціне Крук, якая і адправілася з такім шыкоўным падарункам ва ўчастковую бальніцу.

Вось так і атрымалася, што нашы землякі, хоць і не пабывалі на абласных Дажынках, але смак і водар гэтага свята змаглі адчуць і прадэгуставаць нават не выязджаючы за межы раёна.

Сапраўды багатым і шчодрым выдаўся сёлетні каравай Міншчыны

"

"

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER