Вот и наступило лето, пора долгожданных каникул для всей детворы. Прозвенел последний школьный звонок и сотни девчонок и мальчишек, напрочь забыв об учебниках и уроках, отправляются в увлекательные летние путешествия.
Алеся Падаляка на Бярэзінскі вытворчы ўчастак філіяла “Здравушка-мілк” ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” уладкавалася год таму назад, але з першых дзён зарэкамендавала сябе толькі са станоўчага боку.
Міхаіл Крывашэй – слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі. На ўчастак вытворчасці спірту (г. Беразіно, вытворчага цэха №8 (г.п. Урэчча) ААТ “МІНСККРЫШТАЛЬ” упраўляючая кампанія холдынга “МІНСККРЫШТАЛЬГРУП” ён уладкаваўся больш як 10 гадоў таму назад.
На разгляд чарговага пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх было вынесена некалькі спраў аб учыненых юнымі правапарушальнікамі фактах парушэння закона. І няхай некаторыя з іх былі нязначнымі, аднак і яны застануцца на пачатку біяграфіі хлопчыкаў і дзяўчынак непрыемнай плямай на ўсё жыццё. Вельмі ж хочацца, каб у далейшым іх лёс склаўся больш паспяхова і ім не даводзілася перасякацца з супрацоўнікамі праваахоўных органаў з-за аналагічных прычын.
Навядзенне парадку на зямлі – гэта не толькі адсутнасць пустазелля каля прысядзібных участкаў і смецця ў неўстаноўленых месцах. А яшчэ – гэта рукатворная прыгажосць за кошт азелянення населеных пунктаў, стварэння малых архітэктурных форм і ўтульных месцаў для адпачынку. Немалаважным фактарам парадку на зямлі многія лічаць стан нашых вуліц і дарог, бо амаль кожны другі з нас – аўтамабіліст, і для іх яміны або выбоіны на праезнай частцы ўспрымаюцца заўсёды толькі нядобрым словам.
Вуліца Кастрычніцкая нашага горада працягвае сваё пераўвасабленне. Яшчэ адным яе ўпрыгожваннем, як і райцэнтра ў цэлым, стане чарговая шматпавярхоўка, будаўніцтва якой распачалося днямі ў раёне рэчавага рынку і рынку “ТрыА”. Пра новы аб’ект мы папрасілі расказаць начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вераніку Фаміну.