— Электаральная актыўнасць на нашым участку на даволі добрым узроўні, — расказвае старшыня ўчастковай камісіі Аляксандр Цімашэўскі. – Ужо ў аўторак, у перыяд датэрміновага галасавання, з самага адкрыцця раніцай літаральна стаялі ў чарзе 8 чалавек, каб прагаласаваць. Найбольшую актыўнасць назіраецца сярод людзей старэйшага пакалення, пенсіянераў. Сёння людзі ідуць натуральна плынню. Тэлефануюць тыя, хто не можа прыйсці. У нас гібрыдны ўчастак, дзе галасуюць людзі і сельскай мясцовасці, і з горада. Людзі дастаўляюцца транспартам. Ахвотна едуць з сельскай мясцовасці, з вёсак Святліца, Глухі Ток.
Дарэчы, выбаршчыкі ідуць галасаваць нават сем’ямі.
— Мы галасуем за будучыню, за нашу краіну, каб было мірнае неба над галавою, каб можна было спакойна працаваць і сталым людзям, і маладому пакаленню, каб усяго ўсім хапала, і людзі былі шчаслівыя і задаволеныя, — адначасова кажуць Алена Мікалаеўна і Вячаслаў Леанідавіч Асташонкі.
Пасля апускання бюлетэняў у ўрну для галасавання, калі ласка, можна наведацца ў буфет ад “Еўраопта”, прыгожыя маладыя дзяўчаты-прадаўцы прапануюць вам са скідкай смачныя ласункі на любы густ. Заўсёды з прыветным словам яны тлумачаць, што скідкі сёння 10 працэнтаў, і ўсё свежае, можна сказаць, толькі “з печы”.
Тут жа на месцы ў 12 гадзін пачаўся канцэрт настаўнікаў школы мастацтваў.
— У гэты святочны дзень нашаму калектыву прыемна ад душы парадаваць бярэзінцаў майстэрствам нашых шаноўных педагогаў, прыгожым выкананнем песен і музыкі, — дзеліцца ўдзельніца камісіі Алена Бабашава.
Так, цудоўна выступілі Генадзій Дайнека, Мікалай Міхайлоўскі, Анастасія Барысёнак, Вольга Карповіч Ангеліна Трыпута, Андрэй Галузаў і іншыя.
Можна было пазнаёміцца з выставай керамічных вырабаў Разаліны Бусел.
Наведвальнікі пакідалі выбарчы ўчастак з добрымі ўражаннямі.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.