Участкі для галасавання працуюць да 20 гадзін вечара!

Date 27.02.2022 Man
Comment 634
Участкі для галасавання працуюць да 20 гадзін вечара!

Нагадвае старшыня ўчастка для галасавання №2, што ў раённым цэнтры культуры, Уладзімір Трухан.  Тут і  ў 19 гадзін усе члены участка заняты працай.

— Паток людзей не спыняецца,  — гаворыць Уладзімір. – Вось толькі аддаў свой голас мужчына, які вярнуўся з працы ў сталіцы, а зараз галасуе яшчэ адзін чалавек. Нехта ідзе мэтанакіравана на ўчастак,  а нехта, як наша практычная моладзь шпацыруе па сваіх справах і паходу наведваецца на ўчастак.

 — Вы старшыня ўчасткам для галасавання з вялікім стажам і практычна ўсіх выбаршчыкаў ведаеце ў твар, Ці задавальняе вас актыўнасць бярэзінцаў на гэтым рэфэрэндуме?

— Актыўнасць нашых  выбаршчыкаў на вышыні.  Ужо па выніках датэрміновага галасавання яна наблізіліся да паказчыка ў 45 %. Уявіце сабе, што яшчэ  да пачатку  галасавання людзі стаялі ў чэргах. Ды і ў асноўны дзень галасавання натоўп не паменшаў : людзі прыходзілі цэлымі сем’ямі.

   — Ці з’явіліся ў вас новыя выбаршчыкі?

— Так,  спіс папоўніўся дзесяцю чалавекамі, якія пажадалі аддаць свой голас менавіта на нашым участке. Частка  з іх нядаўна набыла ў  Беразіно нярухомасць, іншыя пераехалі  сюды даглядаць бацькоў, іншыя — тут працуюць.

—  А як складваюцца справы з галасаваннем на даму?

— Тут таксама ўсе па законе. Сваім правам выккрысталіся амаль 40  чалавек.

  — З якім настроем галасуюць бярэзінцы?

— З рашучым настроем і цвердай упэўненасцю ў сваім выбары. Гэтаму садзйнічала  актыўная растлумачальная работа з насельніцтвам, шматлікія дыялогавыя пляцоўкі і сустрэчы з насельніцтвам. Не магу заўмошўчаць і той факт,  што бярэзінцы ўсхваляваны падзеямі на Украіне. Мяркую, што свой выбар яны рабілі сыходзячы з сітуацыі ў гэтым рэгіёне.  Крый Божа, каб у нашай краіне не адрадзіўся фашызм і была пасеяна варожасць сярод людзей. 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць