Участкі для галасавання зачыніліся ! Iдзе падлік!

Date 27.02.2022 Man
Comment 907
Участкі для галасавання зачыніліся ! Iдзе падлік!

З 20 гадзін вечара члены камісі па галасаванні зачынілі дзверы сваіх ўчасткаў, распячаталі ўрну і пачалі падлік галасоў. Пільна за іх работай сочаць назіральнікі.

-Работа гэта няпростая і вельмі адказная,  -заўважае сакратар участка для галасавання, што размяшчаецца ў другой школе,   Людміла Чалей.  – Толькі на нашым участку прыжывае  2333 выбаршчыкі. Наша участак самы вялікі  раёне і самы актыўны. Апошні чалавек прагаласаваў амал перад самым закрыццём участка.  Ледзь паспеў пасля рэйсу  паесці і адразу з жонкай паспяшыў на участак. — Я шчыра пераканана, што пераважная  большасць сказала свае рашучае «да» змяненням і дапаўненням у новы Праект Канстытуцыі.  Дарэчы, за апошнія гады вырасла не толькі палітычная актыўнасць бярэзінцаў, але і грамадзянская свядомасць.  Уявіце сабе, да нас звярнуўся з просьбай прагаласаваць на даму мужчына 1984 года. Як высветлілася,  ён інвалід, які пажадаў сказаць свае слова ў падтрымку будучых перамен.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць