Многія вяскоўцы ў той дзень атрымалі і падарункі, і зарад добрага настрою, актыўна вабілі вольны час цэлымі сем’ямі. Свята было б больш мнагалюдным, калі б не адна акалічнасць. На яе ў сваім прывітальным слове звярнуў увагу кіраўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства Павел Сугака:
– Я хачу павіншаваць усіх вас са святам. У тым ліку і тых, хто не прысутнічае на гэтым мерапрыемстве, а з раніцы да позняга вечара заняты ўборкай хлеба, нарыхтоўкай кармоў, вывазкай саломы, сяўбой, хто сёння непасрэдна на полі выконвае важнейшую дзяржаўную задачу і забяспечвае харчовую бяспеку краіны, сваімі намаганнямі робіць наш родны край і гаспадарку багацейшымі і мацнейшымі.
.jpg)
Так, у той дзень працаўнікам гаспадаркі было не да адпачынку. Ды і ў ранейшыя дні, калі ўсе сілы былі накіраваны на ўборку збожжа, таксама. А работы тут, як і заўсёды ў такую напружаную пару, было нямала. Нястомнай, напружанай, азмрочанай капрызамі надвор’я, якое штораз стварала шмат нязручнасцей, цяжкасцей і праблем. І першая з іх праявілася яшчэ ранняй вясной, калі запозненыя ранішнія замаразкі поўнасцю знішчылі пасевы азімага рапсу. Ды і затым хлебаробам даводзілася карэкціраваць свае рабочыя планы і суадносіць іх з выпадаўшымі амаль штодзённа праліўнымі дажджамі, буксаваць на раскіслых палетках, і ў чаканні пагодлівай гадзіны з надзеяй паглядаць у зацягнутае неба.
– Так, уборачная кампанія сёлета выдалася надзвычай складанай, – згаджаецца Павел Сугака. – Але аграрыі «Брадца» змаглі супрацьстаяць прыродзе сваёй стойкасцю, з’яднанасцю і ўласцівай ім працавітасцю. І, як бачым, не толькі выйсці пераможцамі ў гэтай барацьбе, але і аказацца з багатым ураджаем, з поўнымі засекамі збожжа. Дарэчы, сельгаспрадпрыемства неаднойчы ўваходзіла ў лік лідараў гэтага спаборніцтва, штогод мае стабільныя паказчыкі ва ўсіх галінах. У гэтым бясспрэчная заслуга былога дырэктара ААТ «Брадзец» Аляксандра Крука, які сёння займае не менш адказны пост начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. І перада мной, як яго пераемнікам, стаіць адказная задача захаваць гэтую высокую планку, з’яднанасць калектыву і яго выключную працавітасць.
.jpg)
У кампаніі прымалі ўдзел шэсць камбайнаў. Своечасовую дастаўку збажыны на зерняток забяспечвалі чатыры адзінкі тэхнікі – тры МАЗы і адзін трактар МТЗ-1221, аснашчаны вялікім прычэпам. Адметна, што з ліку ўдзельнікаў жніва 8 чалавек аказаліся ў ліку тысячнікаў. Гэта перш за ўсё камбайнеры Аляксандр Кніга, Генадзь Анцыпаў, Дзмітрый Корык і Віталь Аўсянскі. У ліку лідараў і ўсе члены транспартнага звяна – Аляксей Цішкін, Аляксандр Тарасёнак, Андрэй Гарбузаў і Ілья Ізнік. Акрамя таго, двое апошніх сталі ўладальнікамі тытула двухтысячнікаў. Нельга не ўзгадаць і яшчэ аднаго пастаяннага на працягу многіх гадоў брадзецкага ўдзельніка жніва. Хоць ён і не сядзіць у кабіне камбайна, але адыгрывае вялікую ролю ў вытворчым працэсе. Гэта нязменны аператар зернекомплексу Аляксей Юнец. Праз яго рукі прайшло больш як сем тысяч тон ураджаю новага сезона!
.jpg)
Дарэчы, у час нашага візіту ў Брадзец Аляксея мы не засталі на КЗС. Там, між іншым, у гэты час працаваў перасоўны агрэгат-млын па прыгатаванні камбікорму для жывёлы. Прама на таку ўжо дапрацаванае зерне трапляла на перапрацоўку, і ў кузаў стаячага побач МАЗа сыпалася гатовая кармавая сумесь са збажыны, якая зусім нядаўна яшчэ стаяла на карані. Дык вось, Аляксея Юнца мы перахапілі па дарозе: на трактары з загрузчыкам ён дастаўляў на поле, дзе ішла азімая сяўба, чарговую порцыю насення.
Што датычыцца вынікаў жніва, то яны аказаліся наступнымі. У важкі сёлетні каравай раёна брадзецкія хлебаробы ўнеслі годны ўклад – 7314 тон збожжа. Прыбаўка да леташняга тут склала больш як дзве тысячы тон. Ды і ўраджайнасць у 41,1 цэнтнера з гектара аказалася больш істотнай, чым летась. Найбольш урадлівымі сёлета выдаліся авёс (59 цэнтнераў з гектара), жыта і пшаніца, якія далі на круг адпаведна па 45,6 і 42 цэнтнеры. Высокай ураджайнасці садзейнічала шмат фактараў: і культура земляробства, і ўнесеныя пад патрэбу мінеральныя тукі, і элітнае насенне культур, і самі адносіны земляробаў да выканання сваіх абавязкаў.
.jpg)
– Так, – гаворыць Аляксей Уладзіміравіч, – я не толькі аператар КЗС, але і механізатар. І пакуль на зернесушылцы няма вялікай напружанасці (а дапрацоўваць яшчэ давядзецца грэчку, проса і кукурузу), вось ужо другі дзень дастаўляю насенне.
Не сядзяць без справы гэтымі днямі і многія іншыя ўдзельнікі жніва. Для іх наступіла не менш адказная пара нарыхтоўкі кукурузы. Менавіта за гэтай справай мы і засталі некаторых з іх. У іх ліку і старэйшы камбайнер гаспадаркі Аляксандр Кніга. Зараз ён на сваім магутным МТЗ дастаўляе здрабнёную масу. Сёння Аляксандр Мікалаевіч дакладна і не можа ўзгадаць, якое па ліку жніво было сёлета ў яго жыцці – 35-ае ці 36-ае. І кожны раз паспяховае, радаснае, светлае.
А вось асобныя камбайнеры і вадзіцелі стаяць толькі на самым пачатку такога календара. І вельмі прыемна, што лік такіх працаўнікоў папаўняецца за кошт маладых кадраў. Гэта, да прыкладу, Андрэй Гарбузаў. Для яго жніво на брадзецкіх палетках толькі другое. Малады мужчына родам з суседніх Бялыніч, але за час працы на Бярэзіншчыне ўжо стаў сваім. Летась таксама быў у ліку тысячнікаў, а на гэты раз падвоіў свой вынік.
.jpg)
– Мяне добра прынялі ў гаспадарцы, – расказвае ён. – Мае калегі-вадзіцелі – людзі надзейныя, працавітыя, гэта добрая кампанія. Задавальняюць і ўмовы працы, і адносіны кіраўніцтва. Радуе і тое, што амаль не прастойваю без справы – хіба што ў кароткі час паломак.
Другім вадзіцелем-двухтысячнікам прызнаны Ілья Ізнік. Хоць чалавек ён і мясцовы, сёлетняе жніво для яго першае пасля таго, як ён вярнуўся на сваю малую радзіму.
– У ААТ «Брадзец» працую ўжо з мая, – гаворыць мужчына. – Пачынаў сваю біяграфію таксама тут. А потым па сямейных абставінах гадоў сем жыў у Барысаве, быў дальнабойшчыкам. І вось зараз разам з жонкай вырашылі вярнуцца сюды. Ёй таксама знайшлася работа, яна стала інжынерам па ахове працы. У гаспадарцы выкупляем дом, будзем рабіць рамонт і абжывацца, пускаць свае карані. Ёсць у нас і сынок, ходзіць у дзіцячы садок. Радуе, што зараз магу яму больш увагі ўдзяляць, сям’ю бачыць кожны дзень – не тое, што ў час пастаянных раз’ездаў. Жыццё наладжваецца, не думаю мяняць яго.
Навічком аказаўся на жніве і Дзмітрый Корык. Хоць сам ён таксама чалавек мясцовы, але зараз працуе ў Мінску. Спецыяльна на час уборкі ўзяў водпуск. Ды так захапіўся працай, што застаўся і на перыяд нарыхтоўкі кукурузы.
Шмат добрых слоў можна сказаць і пра астатніх удзельнікаў жніва, а таксама тых, хто працаваў на вялікі ўраджай, быў паплечнікам бітвы за высокі намалот. Менавіта іх агульнымі намаганнямі, намаганнямі ўсяго калектыву, і быў дасягнуты атрыманы вынік. Як заўсёды – высокі і важкі.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
*Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.
ААТ «Брадзец». УНП 600036388.