Сёння ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы

Date 21.02.2022 Man
Comment 707
Сёння ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы

Гэтае свята заснавана 17 лістапада 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.

Першапачаткова з ініцыятывай святкаваць Дзень роднай мовы выступіў Бангладэш. Дата 21 лютага абрана таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане.

***

Беларуская, руская, англійская, нямецкая, хіндзі, фарсі, дары, пушту, іўрыт, санскрыт, сіу, науатль – побач з распаўсюджанымі і агульнавядомамі існуюць мовы, назвы якіх нам нават цяжка і вымавіць з першага разу. Але ж, заўсёды ёсць і людзі, носьбіты тых моў, для якіх іх мова родная, матчына, пачутая з нараджэння, на якой думаюць, размаўляюць, пішуць і чытаюць. Мова, на якой чалавек вырас, заўсёды самая мілагучная і прыгожая. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!”, — заклікаў у 19 стагоддзі паэт Францішак Багушэвіч, творчасць якога вывучаецца ў школе.

І ў Дзень роднай мовы хочацца ўзгадаць словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі, які сёлета ў студзені на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук выступіў за развіццё ў грамадстве беларускай мовы, каб людзі яе добра ведалі, бо менавіта гэтая мова адрознівае беларускую нацыю ад іншых.

***

Цікавы факт: у першай палове ХХ стагоддзя на Беларусі было афіцыйна ажно чатыры дзяржаўныя мовы: руская, беларуская, польская, ідыш.

***

Ну, а мілагучнасць нашай роднай беларускай мовы хто можа падкрэсліць, як не літаратары? Таму прапануем увазе чытачоў верш вядомага айчыннага паэта, заслужанага дзеяча культуры Беларускай ССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь  Сяргея Грахоўскага

«Ветразь»

У выраі ветразь знікае

За хваляй, нібы на спачын,

І змора яго не злякае,

Не спыніць тугой далячынь.

У змроку зіхоткая здрада

Завабіць хлуснёй у віры,

На золку сканае прынада

І кволы прамень на жвіры.

Раптоўна згаданыя мроі

У карунках пяшчотнай тугі

Павольна знікаюць, як строі,

У бязважкасці кволай смугі.

Знікае ўсхвалёваны ветразь:

З кунегаю пільна сачу,

Як водар аздобіў паветра,

І ў бездані знічкі лічу.

Падрыхтаваў Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота ўзята з адкрытых крыніц.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Лістапада 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30