Арт-рэвю па кнізе Юрыя Палякова “100 дзён да загада” прадставіла па-мастацку ўвасобленыя ўражанні-адчуванні-перажыванні героя кнігі: ад атрымання навабранцам позвы ў ваенкамат да салдацкіх будняў армейскага быту. З далучэннем навучэнцаў школы ажылі ўразлівыя эпізоды-моманты школы маладога байца і першага стрэльбішча, прысягі, салдацкага жыцця па статуце, дысцыплінарнага рытуала пахавання акурка…
Аповеды былі ўдала разбаўлены армейскім гумарам, салдацкімі пісьмамі. Важна было ў ходзе сустрэчы запэўніць юнакаў да прызыўнага ўзросту: арміі не трэба баяцца – у арміі трэба служыць. Прагучалі шчырыя прызнанні аб перавагах службы ў арміі, аб тым, што хлопцы вяртаюцца дадому пасталелымі, сур’ёзнымі, паджрыхтаванымі да жыцця: армія – месца, дзе нараджаецца мужчына – чалавек-грамадзянін. Засяроджаныя твары школьнікаў засведчылі не падробную зацікаўленасць
Старшакласніку, які ўвасобіў вобраз навабранца кніжнага арт-рэвю, быў уручаны ордэн “Самаму лепшаму сыну Айчыны”.
Тамара Круталевіч,
Загадчык аддзелу маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці
Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі