Сустрэча з аўтарам

Date 21.02.2022 Man
Comment 1103
Сустрэча з аўтарам

Талент – усюды жаданы госць, прапускнік у любую кампанію. Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы беларускамоўны журфікс гарадской інтэлігенцыі ветэранскага статусу ўквеціў сваім талентам прыхільнік беларускага пісьменства — журналіст і пісьменнік Аляксандр Бычкоўскі.

Наш зямляк адсалютаваў 2022 году новай кнігай “Дзеці Сільмарыліёна”, чым выклікаў асаблівую зацікаўленасць бярэзінцаў. Крэсла шчырасці і інтэрв’ю ў журналісцкім стылі званага госця літаратурнай гасцёўні Бярэзінскай раённай бібліятэкі дазволілі зірнуць на яго творчасць з асаблівай ўвагай і захапленнем, адчуць індывідуальную творчасць асобы прыхільніка фантастыкі, краязнаўства і старадаўніх легендаў, аўтара 7-мі кніг прозы.

На добры ўспамін аб сустрэчы А. Бычкоўскі аставіў аўтограф у кнізе ганаровых сяброў бібліятэкі і атрымаў эпіграмы-прысвячэнні з пажаданнем, каб не пакідала Муза і незачыняліся веснічкі, праз якія наведвае натхненне.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Чэрвень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30