Дапамагаюць маладосць і няўрымслівасць

Date 17.06.2022 Man
Comment 1042
Дапамагаюць маладосць і няўрымслівасць

Сваёй галоўнай задачай работнікі дзіцячай кансультацыі паліклінікі лічаць аказанне сучаснай, кваліфікаванай і якаснай дапамогі пацыентам. А яны тут – асаблівыя: амаль чатыры тысячы жыхароў Бярэзіншчыны ва ўзросце ад нуля да 18 гадоў.

І зразумела, што ад сумесных намаганняў медработнікаў і бацькоў у вялікай ступені залежыць развіццё немаўляткі і станаўленне кожнага падлетка. Задача вельмі адказная. Таму ў калектыве імкнуцца не толькі выкарыстоўваць ужо назапашаны вопыт, а і ўкараняць новыя метады, у тым ліку і прафілактычнай дзейнасці.

– Так, – расказвае загадчыца дзіцячай кансультацыі Ганна Шышкевіч, –  сёння мы ідзём у напрамку развіцця вакцынацыі дзяцей. Усім вядома, што для немаўлятак да года ёсць шэраг планавых вакцынацый для абароны ад асноўных інфекцый. І вакцын для гэтага існуе нямала. І хаця ўсе неабходныя прышчэпкі мы робім у Беразіно бясплатна, некаторыя бацькі ездзяць у Мінск (а падобныя падарожжы для немаўлят непажаданыя) для вакцынацыі дзетак на платнай аснове. Каб пазбавіць іх ад такога клопату, мы пачалі закупляць па заяўках бацькоў падобнага роду вакцыну і дастаўляць яе ў нашу кансультацыю. Такі від паслугі набірае сваіх прыхільнікаў.

Шырокай магчымасцю зваротнай сувязі з бацькамі стала і адкрыццё тэлеграм-канала райбальніцы, дзе педыятры размяшчаюць шмат інфармацыі, у тым ліку і аб паступіўшых пуцёўках на аздараўленне дзяцей у санаторыі Астрашыцкага Гарадка, Нарачанскага краю і Пухавіцкага раёна. Знойдуцца тут і апытанні для бацькоў, карысныя парады і г.д.  Так што падпісвайцеся.

Перамены ў педыятраў адбыліся не толькі на “знешнім фронце”, але і на ўнутраным. Зараз кабінеты дзіцячай кансультацыі ператварыліся ў чароўныя куткі з мноствам цікавых рознакаляровых малюнкаў на сценах. Якіх тут толькі звяркоў няма! І гэта вельмі спрыяльна адбіваецца на настроі маленькіх пацыентаў, для якіх візіт да доктара часцей за ўсё выклікае негатыўныя эмоцыі. Зараз іх проста няма.

У дзіцячай кансультацыі за апошні час значна абнавіўся і яе штат. Сёлета сюды прыбудзе яшчэ адзін малады спецыяліст. Сапраўдным “аксакалам” тут з’яўляецца ўчастковы педыятр Тамара Лапцёнак. Да яе парад тут кожны прыслухоўваецца. Чэрпаюць свае прафесійныя веды ўрачы і з іншых крыніц, што дазваляе ім мець кваліфікацыйную катэгорыю. Усяго ў штаце калектыву працуе 17 чалавек, сямёра з якіх – урачы, адзін – інтэрн: Тамара Лапцёнак, Надзея Анцыпава, Андрэй Вайцяховіч, Марыя Усік, Людміла Енікеева, Анжаліка Ляшкевіч, Дар'я Шаўрова. Нагрузка, зразумела, вялікая. Але медработнікі не наракаюць на складанасці работы, бо для іх гэта прызванне, а дапамагаюць пераадолець праблемы маладосць і няўрымслівыя характары ўсіх членаў гэтага дружнага калектыву.

* Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2023 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30