Прафсаюзы павіншавалі пажылых людзей у Дулебах

Date 30.09.2022 Man
Comment 1258
Прафсаюзы павіншавалі пажылых людзей у Дулебах

Прафсаюзныя актывісты Бярэзіншчыны на чале са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Аленай Токан, старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Марынай Каўзуновіч і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў культуры і інфармацыі Наталляй Дубовік наведаліся сёння ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаўу Дулебах, дзе павіншавалі састарэлых з надыходзячым Днём пажылых людзей і ўручылі шмат салодкіх падарункаў.

І якое свята без музыкі? Вядомы гарманіст Міхаіл Папруга правёў цэлую канцэртную праграму з выкананнем прыпевак і неўміручых народных хітоў. Асобныя бабулі нават падпявалі нашаму выканаўцу і прапаноўвалі спевы са свайго ўласнага рэпертуара. Госці ўстановы падзяліліся з дзядулямі і бабулямі сардэчнай цеплынёй, падарылі лагодныя ўсмешкі і шчырыя пачуцці, таксама падтрымалі іх добрым словам.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Лістапада 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30