На бібліятэчных паліцах

Date 30.09.2022 Man
Comment 983
На бібліятэчных паліцах

Працягваем аглядаць кніжкі. Сёння ў нас і шчымлівая лірыка з галавазломнымі прыгодамі, і дэтэктыў з савецкім антуражам. Карацей, недзе ў свеце існуе шчырае перакананне, што выхадныя дні лепш праводзіць з кніжкай, чым у сацыяльных сетках і мэсэнджэрах. Так гэта ці не, праверце ўжо ўласна самі. І не забывайце, раённая газета ваш надзейны сябар і дарадца ў акіяне інфармацыі, а навіны мясцовыя заўжды будуць мець найбольшую актуальнасць.

Гузель ЯХИНА. ЭШЕЛОН НА САМАРКАНД

Гузель Яхина – самая яркая дебютантка в истории российской литературы новейшего времени, лауреат премии «Большая книга» и «Ясная поляна», автор бестселлеров «Зулейха открывает глаза» и «Дети мои». Даже если вы и не читали названных книг, то одноименный сериал на книгу «Зулейха открывает глаза» наверняка помнят многие.

Ее новая книга «Эшелон на Самарканд» - роман-путешествие и своего рода «красный истерн». 1923 год. Начальник эшелона Деев и комиссар Белая эвакуируют пять сотен беспризорных детей из Казани в Самарканд. Череда увлекательных и страшных приключений в пути, обширная география – от лесов Поволжья и казахских степей к пустыням Кызыл-Кума и горам Туркестана, палитра судеб и характеров: крестьяне-беженцы, чекисты, казаки, эксцентричный мир маленькихбродяг с их языком, психологией, суеверием и надеждами…

Геннадий СОРОКИН. ПОРТРЕТ ОБНАЖЕННОЙ

1986 год. Сибирь. Компания молодых художников организовала праздничное застолье. Вечер обещал быть ярким: ребята и девушки одержимы творчеством, веселы, влюблены друг в друга… Но в самый разгар праздника случилась трагедия: хозяйку квартиры нашли в соседней комнате с ножом в груди. Следователь Андрей Лаптев не сомневается: убийца – кто-то из участников вечеринки, ведь посторонних в квартире не было. Но кто же совершил такое жуткое преступление? Лаптев решает реконструировать события злополучного вечера, надеясь выявить убийцу с помощью неприметной детали…

Анатоль БУТЭВІЧ. ЖАНЧЫНЫ З ЛЕГЕНДЫ

Кнігі гэтага беларускага пісьменніка ўжо не ў першы раз трапляюць у наш агляд. І яны таго вартыя! Лічыцца, што важнейшымі праблемамі ў сусветнай гісторыі займаліся выключна мужчыны. На самой справе роля жанчын не меней значная, праўда, да гэтай пары належным чынам не ацэненая. Беларуская зямля выхавала нямала жанчын, жыццё якіх без перабольшання стала легендай, атулена такімі міфамі і паданнямі, што і не зразумець – праўдзівая гэта асоба ці прыдуманая мудрымі казкатворцамі.

Кніга апавядае пра некаторыя найбольш знакавыя ў беларускай гісторыі жаночыя постаці. Яны кахалі і былі каханымі, часта выходзілі замуж за невядомых ім мужчын, ехалі за край свету, траплялі ў займальныя трохкутнікі, пераадольвалі ўсе згрызоты неразделеннага кахання. Бо на тое яны і жанчыны. У кнізе можна знайсці шмат цікавых звестак з айчыннай гісторыі, вельмі многа пазнавальнага. Наогул гэта цікава, калі пра жанчын піша мужчына, тым больш знакавы ў айчыннай літаратуры пісьменнік.

Агляд зрабіў Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30