На ферму заглянуў Дзед Мароз

Date 22.12.2022 Man
Comment 1133
На ферму заглянуў Дзед Мароз

Так-так, сапраўдны Дзед Мароз. Ды разам са Снягуркай. І не з пустымі рукамі, а з падарункамі! Так, сёлета крэатыўна на Бярэзіншчыне стартавала 22 снежня рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод”, якую традыцыйна ладзіць у раёне райкам прафсаюза работнікаў АПК. Першы выезд у рамках акцыі быў зроблены да працаўнікоў ферм ААТ “Пагосцкі”.

Акрамя салодкіх падарункаў, якія ўручала старшыня райкама прафсаюза Марына Каўзуновіч, жывёлаводам для таго, каб яны маглі ў чарговы раз сабрацца за кубачкам чаю і сагрэцца, у тым ліку і душой, дырэктар сельгаспрадпрыемства Наталля Сокал падарыла новенькія электрачайнікі і наборы посуду. Яна ж падзякавала нястомным працаўнікам за іх штодзённыя намаганні і выказала ўпэўненасць, што разам яны могуць дасягнуць значна большых поспехаў.

Завяршэннем сустрэч станавілася раздача цукерак навагоднімі персанажамі, традыцыйнае ваджэнне карагода і абавязковае фатаграфаванне на памяць з Дзедам Марозам і Снягуркай, бо не так часта яны з’яўляюцца на ферме.

1

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30