Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Date 25.12.2022 Man
Comment 551
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

Перад намі цудоўныя святы Божага Нараджэння, якія мы перажываем заўсёды ў асаблівай атмасферы цеплыні і сярод самых блізкіх людзей.

Божае Нараджэнне заўсёды прыносіць радасць і надзею.

Надзею, што з Божай дапамогай мы пройдзем разам праз гэты цяжкі час пандэміі і хутка зноў зможам нармальна жыць, функцыянаваць, арганізоўваць у тым жа фармаце, што і раней, усе нашы ўрачыстасці і сустрэчы, якія ўзбагачаюць нашу веру і набліжаюць нас да Пана Бога і іншага чалавека.

Жадаю ў гэты святы час Нараджэння Пана быць блізка да вашых сем’яў, парафіяльных супольнасцей, чалавечых сэрцаў. Жадаю быць разам з вамі праз малітву, захоўванне нашых традыцый, праз веру і любоў.

Няхай гэтыя святы схіляюць нас усіх да чуласці ў дачыненні да хворых, бедных, самотных і церпячых.

Дарагія браты і сёстры!

Жадаю, каб святкаванне Божага Нараджэння было часам нараджэння і ўмацавання ў нас самага лепшага, прыгожага і высакароднага, а Новы 2023 год, які набліжаецца, быў поўны добрых хвілін, даў пачуццё бяспекі, а таксама ўпэўненасць, што

Божая любоў спадарожнічае ўсім тым, хто ёй давярае.

Благаслаўлёных святаў Божага Нараджэння і шчаслівага Новага года!

З павагай пробашч касцёла
Маці Божай Міласэрнасці г.Беразіно
ксёндз Андрэй Фёдараў.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31