Заўсёды на сувязі

Date 05.05.2023 Man
Comment 1139
Заўсёды на сувязі

Сваё прафесійнае свята 7 мая адзначаюць работнікі сувязі, – людзі, якія заўседы ідуць у нагу з часам, укараняюць новыя высокія тэхналогіі, прадастаўляючы нам самую сучасную сувязь, самыя шырокія магчымасці высокахуткаснага Інтэрнэту, лічбавыя тэхналогіі паслуг інтэрактыўнага тэлебачання і г. д.

І многія атрымаюць у гэты дзень шчырыя словы ўдзячнасці за прафесіяналізм, сумленныя адносіны да працы, вернасць і адданасць абранай прафесіі.

У ліку такіх работнікаў і інжынер Бярэзінскага участка электрасувязі Валянціна Сімановіч.

– Прызнанне прафесйных заслуг гэтага спецыяліста невыпадковае, – падкрэслівае начальнік участка Дзмітрый Агейка. – Валянціна Васільеўна даўно пацвердзіла сваю прафпрыгоднасць, сваім стараннем і адносінамі да службовых абавязкаў заслужыла павагу кіраўніцтва, калег.

 

Ад эканаміста да інжынера

– Добра памятаю той час, калі толькі пачынала сваю працу ў 2006 годзе, – гаворыць жанчына. – Тады ўсе нашы даходы складаліся ад тэлефаніі, бо ў раёне налічвалася 10660 тэлефонных нумараў і 10682 радыёкропкі. Дарэчы, колькасць радыёкропак была пад пільным наглядам.

Праўда, сама Валянціна Васільеўна ніколі не думала служыць на ніве сувязі. Выбрала для сябе прафесію эканаміста і пэўны час разлічвала будучы дабрабыт вытворчых прадпрыемстваў. Здавалася, што так будзе заўсёды, але пэўныя абставіны прымусілі яе пайсці на працу ў вузел сувязі. Спачатку эканамістам, а з цягам часу і інжынерам.

Для большасці з нас гэтыя факты – ужо сівая даўніна. Але толькі не для Валянціны Васільеўны. Яна дагэтуль памятае, што калектыў налічваў 82 чалавекі, а сёння доступ да высокіх тэхналогій сучаснай сувязі, высокахуткасны Інтэрнэт і інтэрактыўнае телебачанне ў нашым раёне забяспечваюць усяго 34 работнікі сувязі.

 

Мадэрнізацыя

– Скарачэнне колькасці працуючых – пэўны вынік мадэрнізацыі і ўкаранення новых сучасных тэхналогій, – тлумачыць спецыяліст, – бо цяпер у кожнага з нас практычна цэлы спектр паслуг ад інтэрактыўнага тэлебачання да сістэм відэакантролю, а якасць іх забяспечвае сучаснае аптовае валакно.

Па прычыне гэтых змяненняў Валянціне Васільеўне давялося змяніць эканамічную справу на інжынерную. Аднак вялікай роспачы ад гэтага яна не адчувае.

– Усё таму, што цяпер я займаюся пашпартызацыяй аб’ектаў, – гаворыць Валянціна Васільеўна. – А тут адных інжынерных ведаў мала і ніяк не абысціся без эканамічных навыкаў.

Ды і не скардзіцца жанчына на сваю працу сувязіста. Яна робіць яе па-сапраўднаму сучаснай і вечна маладой. Так, мабільным тэлефонам яна практычна на працы не карыстаецца. Куды ў большай пашане ў яе стацыянарны тэлефон.

– Ды і дома ў мяне яшчэ стаіць звычайны тэлефон, працуюць дзве кропкі «ЗАЛА» і ёсць Інтэрнэт, – гаворыць жанчына. – Усе яны функцыянуюць без нараканняў. Ды і я па міжгорадзе падоўгу размаўляю па тэлефоне, бо сувязь гэтая ў маім пакеце паслуг бясплатная.

 

Калі патаннее Інтэрнэт?

Эканамічны склад розуму дазваляе такому спецыялісту прыкладна падлічыць, калі інтэрнэт-сувязь стане больш таннай. Праўда, сваімі думкамі на гэты конт яна не спяшыць падзяліцца – сувязь жа ў нас развіваецца вельмі хутка. Невядома да чаго яшчэ прыйдзе прагрэс?

Прафесія сувязіста была і застаецца ўнікальнай, а работа патрабуе пастаяннага развіцця, бо галіна характарызуецца хуткім укараненнем новых тэхналогій, удасканаленнем паслуг. І як добра, што ў ёй хапае людзей, гатовых быць на перадавой, як кажуць, быць заўсёды на сувязі з часам.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30