Дзень беларускага пісьменства – чытаем разам

Date 06.09.2025 Man
Comment 539
Дзень беларускага пісьменства – чытаем разам

З часоў станаўлення незалежнай Беларусі, у пачатку восені адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Прысвечаны ён выданню першай кнігі Францыска Скарыны – «Псалтыр». Вось і 7 верасня свята пройдзе ў Лідзе. Хочацца верыць, што такія падзеі будуць прыцягваць увагу не толькі як эфектны фестываль, але падштурхнуць пачытаць, пажадана, беларускіх аўтараў. Пагаворым з бярэзінцамі, якія творы ім найбольш падабаюцца.

Ірына РАФАЛОВІЧ:

– З беларускіх аўтараў мне імпануе Васіль Быкаў. Запомніліся яго аповесці «Знак бяды», «Жураўліны крык», «Альпійская балада». На жаль, зараз не атрымліваецца чытаць у той колькасці, як бы хацелася. Дарослае жыццё накладвае свае абавязкі. Таму цяперашнім школьнікам я б параіла знаходзіць час на чытанне. Да таго ж гэта развівае пісьмовую і вусную мовы.

Аляксандр ШАМАНСКІ:

– Я таксама хачу пачытаць Васіля Быкава. У мяне есць яго зборнік, але ўсё ніяк не магу знайсці час. Восеньскія і зімовыя вечары – лепшая пара для чытання. Таму ў школьнікаў з пачаткам навучальнага года ёсць выдатная магчымасць: чытаць і выпрацоўваць свой густ.

Крысціна БАХМЕТАВА:

– Калі мая сям'я прыехала ў Беларусь, мне было адзінаццаць гадоў. На ўроках беларускай літаратуры на мяне паўплываў Янка Купала. Затым, у маладосці, я чытала серыю раманаў «Анжелика» Эн Голд, «Джэйн Эйр» Шарлоты Брантэ, «Унесенные ветром» Маргарэт Мітчэл. Некалькі гадоў таму, падчас дэкрэтнага водпуску, я наведвала бібліятэку. Брала кнігі па фантастыцы і часопісы.

Максім ЛЕСКАВЕЦ:

– Лічу, што нягледзячы на тое, якую прафесію выбера малады чалавек, школьная праграма па літаратуры – гэта мінімум, які патрэбны кожнаму. Многае ад таго, палюбіць чытаць школьнік ці не, залежыць ад настаўніка. Але найбольшы прыклад ідзе з сям'і. Ведаю па сабе, што папулярныя цяпер электронныя кнігі і чытанне з экрана камп'ютара не так захопліваюць, як чытанне папяровай кнігі.

Аляксей НЕСЦЯРОВІЧ:

– Упэўнены, людзям трэба чытаць, пакуль ёсць магчымасць. Таму што з цягам часу магчымасцей на гэта будзе ўсё менш. Раю чытаць правераную класіку: беларускую, рускую і замежную.

Павел САЛАЁЎ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30