У спісе абавязковых для наведвання – нямала адрасоў адзінокіх пажылых грамадзян, адзінока пражываючых пенсіянераў і інвалідаў. Нярэдка людзі сталага веку фігуруюць у зводках ратавальнікаў як віноўнікі ці нават ахвяры пажару. Падчас работы за мінулыя выхадныя ратавальнікі ўстанавілі пяць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамах адзінокапражываючых пажылых людзей.
Асаблівая катэгорыя – шматдзетныя сем'і. Тут праверкі праводзяцца асабліва старанна. Акрамя асноўных клопатаў па гаспадарцы, бацькам неабходна зрабіць максімум для забеспячэння бяспечных умоў пражывання дзяцей.
Старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Канстанцін Богач расказвае:
«Абавязковыя адрасы для наведвання ў нашым спісе – тыя, па якіх пражываюць людзі, што не ведаюць меры ва ўжыванні спіртнога. Менавіта ў іх дамах часцей за ўсё і адбываюцца вогненныя трагедыі: так, сёлета ў Бярэзінскім раёне з-за неасцярожнасці пры курэнні ўжо загінулі трое мужчын. Двое згарэлі ў адным доме ў вёсцы Казлоў Бераг у красавіку, яшчэ адзін выпадак адбыўся ў ліпені ў Беразіно. Па стане на 27 кастрычніка ў раёне адбыўся 31 пажар, летась было 17 выпадкаў. Рост пажараў звязаны ў першую чаргу з чалавечым фактарам. Так, часта гараць з-за перанакалаў лазні. Нямала пажараў з-за парушэнняў правілаў эксплуатацыі электраабсталявання. Прыклад – апошні пажар у аграгарадку Косаўка: людзі будавалі дом, да пажару прывёў электраінструмент, пакінуты на зарадцы. Трэба дакладна ведаць, ці вытрымлівае ваша праводка тыя нагрузкі, якія вы даеце.
Асцярожнасць і неабыякавасць – асноўныя матывы паводзінаў чалавека, здольныя прадухіліць не толькі пажар у жыллё, але і мноства здарэнняў на дарозе, на вадаёмах. Беражыце сябе і прыслухайцеся да парад інспектара пажарнай службы: мы прыходзім «у госці» з дабром і дапамогай!
Дапамажыце пажылым сваякам прывесці ў бяспечны стан іх жыллё. Усталюйце пенсіянерам пажарныя апавяшчальнікі, адрамантуйце печ, часцей наведвайце родных людзей. Пры любой наздвычайнай сітуацыі без прамаруджання тэлефануйце па нумары 112».