Бяспека сельскіх жыхароў – важкае пытанне для службы ратавання

Date 27.10.2025 Man
Comment 344
Бяспека сельскіх жыхароў – важкае пытанне для службы ратавання

У сельскіх установах культуры Бярэзінскага раёна ратавальнікі на пастаяннай аснове праводзяць сходы грамадзян. Дарэчы, менавіта пенсіянеры часцей наведваюць мерапрыемствы. Людзям расказваюць пра здарэнні ў раёне, дэманструюць фільмы, уручаюць буклеты з карыснай інфармацыяй. Абавязкова рэкамендуюць усталёўваць пажарныя апавяшчальнікі, тлумачаць неабходнасць рамонту печаў і электраабсталявання.

Неабходна ведаць, што большасць пажараў адбываецца ў сельскай мясцовасці і часцей за ўсё віноўнікам і ахвярай пажару становяцца тыя людзі, што не ведаюць меры ва ўжыванні спіртнога, а таксама пенсіянеры. Паўплываць на свядомасць тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі і курыць у доме, нялёгка. Часта тут не хапае намаганняў адразу некалькі службаў. А вось што датычыцца пажылых людзей, тут сітуацыя іншая: прафілактычная работа з імі здольная папярэдзіць бяду і зберагчы жыллё і жыццё чалавека.

Начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Іван Мазанік каменціруе:

«Бяспека пажылых людзей, што пражываюць у сельскай мясцовасці, – важная задача, якую мы імкнёмся забяспечыць усімі магчымымі сродкамі. Прафілактыка праводзіцца па розных накірунках: з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі, падчас адрасных праверак жыллёвага фонду, на сельскіх сходах. Інфарміраванне суб’ектаў прафілактыкі з мэтай аказання адраснай дапамогі – адна з мер. Упэўнены, што перш за ўсе патрэбна размаўляць з людзьмі, тлумачыць ім простыя ісціны: нельга перанакальваць печку і пакідаць у пастаянным рабочым рэжыме электрапрыборы. Своечасова неабходна тынкаваць расколіны печкі і мяняць батарэйку ў пажарным апавяшчальніку. Памятаць пра нумар службы ратавання 112.

Хачу звярнуцца да дарослых людзей. Бяспека пажылых бацькоў – тое пытанне, якое нельга пакідаць па-за ўвагай. Многія з іх у сілу асаблівасцяў здароўя і ўважлівасці не могуць ужо самастойна не тое што адрамантаваць печку, а нават замяніць элемент харчавання ў пажарным апавяшчальніку. Зрабіце ўсё магчымае дзеля бяспечных умоў пражывання пажылых родзічаў».

Нагадваем, што зараз праходзіць акцыя «За бяспеку разам». Ратавальнікі разам з іншымі службамі наведваюць домаўладанні пажылых людзей і інвалідаў, шматдзетных сем’яў і злоўжываючых спіртным людзей для папярэджвання пажараў, а таксама дзеля правядзення шырокамаштабнай тлумачальнай работы з насельніцтвам.

Дарэчы, звярнуўшыся ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, вы можаце пакінуць заяўку на праверку вашага домаўладання на прадмет адпаведнасці нормам пажарнай бяспекі. Паслуга бясплатная.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30