Бярэзінскія храмы

Date 10.06.2022 Man
Comment 194
Бярэзінскія храмы

Пра культавыя збудаванні дарэвалюцыйнага Беразіно (тады яшчэ мястэчка) ведаем мы нямнога. У нашай памяці і свядомасці захоўваюцца толькі чатыры фотаздымкі, зробленыя ў пачатку ХХ стагоддзя. На трох з іх адлюстраваны з розных ракурсаў касцёл Успення Найсвяцейшай Маткі Боскай, і на адным, зробленым Янам Балзянкевічам, – уніяцкай прыходской царквы Сашэсця Святога Духа.

Між тым, існавалі ў нас і іншыя храмы, у прыватнасці, яшчэ адна царква – Спаса-Прэабражэнская. З улікам таго, што Беразіно доўгі час ўяўляла сабой мястэчка і пераважную большасць яго насельнікаў прадстаўлялі яўрэі, то была тут і сінагога.

На фоне аднапавярховых драўляных, у пераважнай большасці крытых саломай, дамоў простых сялян (менавіта, сялян, бо прамысловасць на той час тут амаль адсутнічала) названыя пабудовы істотна вызначаліся сваёй вытанчанасцю і прыгажосцю. Прыцягвалі позірк залачоныя купалы, а мелагучны гук званоў разносіўся далёка па наваколлі, абвяшчаючы аб пачатку чарговага набажэнства.

Старэйшым з культавых пабудоў Беразіно з’яўляўся касцёл Успення Найсвяцейшай Маткі Боскай.  Наша газета расказвала ўжо яго гісторыю. Коратка нагадаем яе.

“Костел III класса во имя Успения Пресвятой Богородицы построен на средства канцлера ВКЛ Льва Сапеги. Начало строительства: 24 сентября 1641 г., окончание – 1644 год. В 1803 г.

отремонтирован дочерью графа Потоцкого графиней Потоцкой-Вансович и с разрешения покойного епископа Дедерко Игуменским дьяконом освящен. В 1844 г. издержками той же графини Анны Потоцкой-Вансович перестроен окончательно, и минским епископом Павлом Роввою в декабре 1844 года освящен.

Здание деревянное, с тремя приделами на каменном фундаменте. Крыша двухскатная гонтовая, увенчана цилиндрическими башнями. На одной из них небольшой колокольчик, а на другой – железный крест. Пол кирпичный. Потолок деревянный, на двух колоннах.

Великий алтарь, в нем икона преображения Господня, а под ним Пресвятая Богородица Шкоплярной в позолоченных рамках с резьбами, на ней вызолеченная серебряная риза, на алтаре находится трапеза, под ней Евангелие, подушные с четырьмя кистями и христово сердце, все из дерева, позолочено.

Алтарь с правой стороны великого, в нем икона распятия Христа на холсте в позолоченных рамах, выше оной икона Трех Святителей, и здесь трапеза деревянная, окрашенная голубым цветом.

Алтарь, в нем находится икона св. Антония в позолоченных рамах, на нем вызолоченная серебряная риза, под нею таковая Рождества Христова, и здесь же находится трапеза.

Костел обведен забором на каменном основании с деревянными перилами столярной работы, штакетами, у входа деревянные двухполовинные ворота на железных петлях, с левой руки налития с надлежащим железным прибором.

В колокольне каменной находится пять колоколов: 1 большой – 2 пудов, второй – 1 пуд 20 фунтов, один весом 1 пуд, один весом тридцать фунтов на башне и при закристии весом три фунта.

Книги березинского костела заведены с 1746 года и находятся в безопасном хранении в Минской Римско-Католической Духовной Канстистории. Некоторые после пожара 1835 года сгорели. Сохранились метрические книги за: 1746, 1790, 1797, 1825,1827, 1842, 1846, 1848, 1849, 1850, 1856.».

На жаль, касцёл з такой багатай гісторыяй згарэў у 1914 годзе. Пазней служба праводзілася ў прыстасаваным памяшканні. А ў 30-ыя гады ХХ стагоддзя ксёнз быў рэпрэсіраваны, а касцёл закрыты.

Уніяцкая царква

Пры яе апісанні зноў звернемся да тагачасных афіцыйных крыніц.

“Построена в ХІХ веке. Деревянная. Известна по фотографии Яна Болзенкевича в начале ХХ века. Выполнена прямоугольным срубом под 2-скатной гонтовой крышей.

К главному фасаду через низкий бабинец пристроена 2-ярусная четвериковая шатровая колокольня. По центру возвышается лукоподобный купол на восьмигранном барабане, поставленном на трехъярусный квадратный постамент».

Як бачым, інфармацыя небагатая, у тым ліку і аб унутраным убранстве храма. І ўсё ж, сам знешні выгляд будынка мы можам сузіраць з захаванага гісторыяй фотаздымка.

Спаса-Прэабражэнская царква

Да нядаўняга часу ўяўленне пра гэты храм мы маглі пачэрпнуць зноў жа з аналагічнага папярэднім апісання.Адлюстравання святыні не захавалася. І ўсё ж, дзякуючы нямецкаму мастаку пачатку ХХ стагоддзя Курту Заўэрмільху, які, будучы ў Беразіно, рабіў замалёўкі тутэйшых мясцін, на некаторых сваіх палотнах намаляваў і ўзгадваемую царкву. Пададзена яна з розных ракурсаў, дзякуючы чаму мы можам уяўляць, як яна не толькі выглядала, але і як упісвалася ў асяроддзе мястэчка. У дадатак да ўбачанага прыводзім і пісьмовае апісанне храма:

“Настоящая приходская церковь, во имя Преображения Господня, построена в самом местечке средствами прихожан в 1805 г. Зданием деревянная, имеет вид продолговатого креста: куполов устроено пять, из коих один – главный открытый, а четыре – глухие; окна расположены в один ряд в церкви и куполе – все они без железных решеток. Крыша на церкви гонтовая, снаружи окрашена вся в желтый цвет; входных дверей трое. Все здание церкви находится в совершенно непрочном состоянии – необходима капитальная ремонтировка. Внутреннее пространство заключает в себе около 50 кв. сажен; пол устроен деревянный, потолок подшит досками, стены в церкви окрашены, а в алтаре расписаны. К отоплению церковь не приспособлена. Клиросы устроены на солее, возвышенной на три ступени. Иконостас самой простой столярной работы, покрашен в белый цвет, без позолоты, состоит из семи икон, непосредственно новейшей живописи, расположены в один ряд. Все необходимые утварные вещи имеются в достаточном количестве, но все они малоценны, за исключением одного прибора из чистого серебра, литургийных сосудов, при обретенного на средства церкви в недавнее время…

В архиве церковном хранятся метрические книги с 1882 г., исповедные ведомости с 1842-го, а визитные записи с 1800 по 1839 год.

В  колокольне, устроенной отдельно от церкви, находится пять колоколов: один в 30 пудов 18 фунтов, два по четыре пуда и два по 2 пуда.

В состав прихода, кроме местечка Березино, входят следующие 14 деревень: Светлица, Простенка, Положин, Ольховка, Жарловка, Слобода, Гореничи, Лешница, Косовка, Новоселки, Журовка, Лесковичи, Выкриса и Коронец. Прихожан считается мужского пола 1687, а женского – 1657 (сведения приведены на 1879 год).

При церкви существует церковноприходское попечительство, народное училище и отделение оного в деревне Журовка. Грамотных прихожан не более 3%».

У час апісваемых падзей (гэта значыць на пачатак ХХ стагоддзя) цэрквы існавалі таксама і ў шэрагу вёсак, размешчаных на тэрыторыі сучаснага Бярэзінскага раёна. Напрыклад, Крыжаўзвіжанская царква (в. Багушэвічы), Свята-Ільінская царква (в. Божына), царква Успення Божай Маці (в. Брадзец),  Свята-Пакроўская царква (в. Капланцы), Свята-Міхайлаўская царква (в. Мікулічы), Свята-Троіцкая царква (в. Якшыцы) і г.д. Акрамя таго, у в. Багушэвічы размяшчаўся касцёл Святой Троіцы, мелася некалькі капліц. Фотаздымкаў або іншых адлюстраванняў гэтых пабудоў (за выключэннем божынскай царквы, мы прывядзём яго іншым разам) не захавалася. Таму вельмі спадзяёмся на тое, што ў кагосьці з нашых землякоў мы зможам адшукаць гэтыя рэдкія кадры, бо сямейныя архівы іншы раз вельмі багатыя на падобнага роду знаходкі. Будзем удзячны за супрацоўніцтва.

На гэтым мы не ставім кропку ў нашым аповедзе пра культавыя збудаванні  Бярэзіншчыны і распаўсюджванне рэлігіі ў нашым рэгіёне. У адным з наступных матэрыялаў мы прадставім чытачам сучасныя храмы.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Декабрь 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31