«У мядзведжым куце»

Date 28.06.2024 Man
Comment 539
«У мядзведжым куце»

Аляксандр Макарэвіч – ляснічы Мачаскага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса.

У лясной гаспадарцы ён працуе больш за 30 гадоў. А самыя памятныя для яго працоўныя дні – гэта закладка новых лясоў. Аляксандр Аляксандравіч як ніхто іншы ведае, наколькі гэта няпроста – выгадаваць новы лес і захаваць яго.

Пачынаў ён свой працоўны шлях вальшчыкам у Крупскім лясгасе. Потым працаваў і лесніком, і майстрам лесу. А калі пераехаў на Бярэзіншчыну, уладкаваўся ў Любушанскае лясніцтва Бярэзінскага лясгаса.

– Ляснічым у той час быў Мікалай Цэдрык, – успамінае Аляксандр Аляксандравіч, – ён і прымаў мяне на працу. Там я працягваў працаваць на той жа пасадзе – майстрам лесу. А ўжо потым (гады чатыры таму назад) узначаліў Мачаскае лясніцтва.

Лясніцтва наша, як жартуюць мясцовыя, знаходзіцца ў мядз-веджым куце. Наш калектыў зладжаны, моцны, складаецца з 25 чалавек. Кожны добра ведае сваю справу, кожны – на сваім месцы.

Не толькі ў час акцыі «Адновім лясы разам», а на працягу ўсяго перыяду пасадкі з усёй адказнасцю і стараннем закладваюць новыя лясы лесаводы. Каб праз дзясяткі гадоў зноў зашумелі вяршыні соснаў, зашаптала лістота бяроз, ліп, вязаў... Каб пакаленні, якія будуць жыць пасля нас, прыйшоўшы сюды, успомнілі добрым словам тых, хто ствараў і захоўваў для іх гэтую зялёную прыгажосць.

Алена ГРОМОВА.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Рубрики:
« Декабрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31