— Нарадзіўся я ў вёсцы Ільінка, што каля Брадца. Значную частку свайго жыцця правёў па-за межамі Беларусі: спачатку ў Казахстане, куды бацькі выехалі на асваенне цаліны, потым – у Туркменістане і Расіі (жыў у Санкт-Пецярбурзе), а зараз ізноў вярнуўся на сваю малую радзіму. Вось ужо шэсць гадоў працую газаэлектразваршчыкам у “Оме”.
Лічу, што кожны грамадзянін нашай краіны заўсёды можа жыць годным заможным жыццём, мець дабрабыт, які прадугледжвае сабой не толькі лусту злеба з маслам, а і добры кавалак батона з каўбасой. Але пры адной умове: што ты ўмееш працаваць і справу сваю выконваеш сумленна. Калі гэтага паняцця няма ў тваёй свядомасці, наўрад ці зможаш дасягнуць жаданага законным шляхам. Так што на лёс я не крыўдую і ганаруся сваёй працоўнай біяграфіяй. Асабіста мне ніколі не было сорамна за вынікі працы. У сельскай гаспадарцы яе заўсёды хапае. Да таго ж, мяне як вопытнага і добрага спецыяліста ў свой час, пасля правядзення спецыяльных курсаў пры БНТУ, прыцягвалі да вельмі адказнай работы – правядзенні мантажа маста цераз раку Бярэзіну падчас будаўніцтва новай аўтамагістралі цераз наш горад. І сёння мне вельмі прыятна, што я маю дачыненне да такога важнага аб’екта, пакінуў след для нашчадкаў.
Мне вельмі камфортна і ўтульна жывецца на нашай зямлі. Я не разумею тых людзей, якія скардзяцца на нястачы і цяжкасці, якія выступаюць супраць існуючага ладу і заклікаюць да гвалту. Яны ў большасці сваёй выраслі ў той счас, калі Беларусь дасягнула стабільнасці і нармальнага развіцця, не бачылі пустых паліц у магазінах, вялікіх чэргаў за таварамі першай неабходнасці, не адчувалі сябе лішнімі людзьмі на сваёй Радзіме. Для таго, каб у поўнай меры ацаніць атрыманыя ў спадчыну мірнае неба, сацыяльныя гарантыі, павагу да сябе, якія мы маем у роднай Беларусі, неабходна мець магчымасць параўнання нашага жыцця з жыццём за мяжой. Я на ўласным вопыце меў такую магчымасць, мне ёсць зчым параўноўваць. І я звяртаюся да сваіх землякоў з заклікам цаніць сённяшняе жыццё ў нашай краіне, пільна аберагаць яго, захоўваць адзінства беларускага народа і не паддавацца на правакацыі. Нам ёсць што губляць. Намнога больш, чым свой уласны дабрабыт.
Таму, калі ў мяне цікавяцца, ці пайду я 27 лютага на рэспубліканскі рэферэндум, адказваю адназначна: абавязкова! Бо я – патрыёт сваёй Айчыны і жадаю ёй, а таксама сваім нашчадкам і ў будчым пакаленням працвітання і шчасця.