Сёння свой выбар зрабіла і першы сакратар Бярэзінскага райкама БРСМ Кацярына Аўрамчык.
Пацікавіліся, якое значэнне гэта важная падзея мае для лідара раённай маладзёжнай арганізацыі:
— Мы разам галасуем за дабрабыт, шчаслівую будучыню і стабільнае развіццё нашай краіны. Менавіта за гэта я і аддала свой голас. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта Асноўны закон, які вызначае тое, як будзе далей рухацца наш народ, наша дзяржава. І што самае важнае асабіста для мяне – наша моладзь.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.