Чый участак самы папулярны?

Date 24.02.2022 Man
Comment 534
Чый участак самы папулярны?

Невядома, што спрыяе вялікай актыўнасці пры яўцы на выбарчы ўчастак жыхароў Каменнага Барка і прылягаючых вёсак: ці той факт, што размешчаны ён на ажыўленай трасе, што вядзе на Клічаў, ці добразычлівая атмасфера, якую ствараюць для кожнага галасуючага члены ўчастковай камісіі, ці шматгадовая прывычка ставіцца да важных дзяржаўных кампаній з усёй адказнасцю.

У нас заўсёды шмат галасуюць менавіта датэрмінова, – тлумачыць сітуацыю сакратар участковай камісіі Ірына Свірыд. – Звычайна да дня правядзення аноўнага галасавання ў нас сваё волевыяўленне ажыццяляе да паловы галасуючых.  Не думаю, што сёлета сітуацыя памяняецца. Такая актыўнасць нашых грамадзян – праяўленне іх жыццёвай пазіцыі і стаўлення да будучыні нашай дзяржавы. Кожнаму ж хочацца бачыць заўтрашні дзень светлым, мірным і квітнеючым.

У сераду акрамя І. Свірыд прымалі людзей члены камісіі Валянціна Шаграй і Алег Собаль. Сваё ганаровае месца займалі і назіральнікі. Тут жа, у пакоі для галасавання, нявольна заўважаеш і зробленыя рукамі мясцовых чараўнікоў-умельцаў экспанаты выставы-продажу “Чароўная лялька”, работа якой прадоўжыцца да 27 лютага. Абяцаюць арганізатары правядязення рэферэндуму ў гэты дзень і некаторыя іншыя сюрпрызы разнастайнай культурнай праграмы.

А што датычыць ходу галасавання, то ён арганізаваны тут на належным узроўні, пра што і сведчаць прыведзеныя лічбы і факты.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Январь 2025 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31