– Радуе, што людзі актыўна выказваюць уласную грамадзянскую пазіцыю, — расказвае старшыня камісіі Галіна Керына. І прама вось сёння, як толькі пачаў працаваць участак у 10 гадзін раніцы, адразу з’явілася прагаласаваць некалькі чалавек. Галасуюць людзі розных узростаў, і маладыя, і пажылыя. Участак забяспечаны антысептычнымі сродкамі, ёсць усё неабходнае.
Побач з камісіяй пастаянна прысутнічаюць і назіральнікі ад розных грамадскіх арганізацый. Алена Дэніс прадстаўляе Беларускі саюз жанчын, Вольга Навумава назіральнік прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў, Іван Кошман – ад саюза ветэранаў.
— Галасаванне ідзе ў штатным рэжыме, людзі атрымліваюць у поўным аб’ёме ўсю патрэбную інфармацыю, работай участка галасавання цалкам задаволены, — пракаменціравала назіральнік Вольга Навумава.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.