Важна аддаць голас кожнаму

Date 25.02.2022 Man
Comment 284
Важна аддаць голас кожнаму

Так лічыць старшыня ўчастка для галасавання №13 у вёсцы Міхалёва Святлана Саўко.

— Рэферэндум — гэта вялікая і значная падзея, якая вызначае будучыню краіны на дзесяцігоддзі наперад, — разважае жанчына. — Дапаўненні, якія прапаноўваюцца, датычацца абсалютна ўсіх сфер нашай жыццядзейнасці. Таму, аддаўшы свой голас, мы адкрываем магчымасці для далейшага развіцця краіны. Вось чаму важна кожнаму грамадзяніну стаць удзельнікам рэферэндуму.

Дзеля гэтага на выбарчым участку, што размясціўся ў канторы сельгасфіліяла “Ома”, створана патрэбная абстаноўка і ўмовы. Заўваг у членаў камісіі і выбаршчыкаў няма, усе адзначаюць добразычлівую атмасферу на ўчастку.

– Мы ўсіх сваіх выбаршчыкаў ведаем літаральна ў твар, ды і яны нам давяраюць, – расказвае Святлана Віктараўна, – бо ставімся да іх ветліва і з разуменнем. Ды і дакладна ведаем ужо, хто з іх звернецца да нас з просьбай прагаласаваць на даму. Асабліва чакаем званка ад дзяцей Ніны Баразнёнак з вёскі Чырвоная Зорка. Жанчына сёлета адзначыць стагадовы юбілей, але лічыць, што паважаныя гады і стан здароўя не забіраюць у яе права быць паўнацэннай грамадзянкай і патрыётам Айчыны.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.    

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30