Як ідзе датэрміновае галасаванне ў вёсцы Чыжаха?

Date 25.02.2022 Man
Comment 412
Як ідзе датэрміновае галасаванне ў вёсцы Чыжаха?

Віктар Казачонак з вёскі Чыжаха — інвалід другой групы і рухаецца з дапамогай мыліц. На ўчастак для галасавання ён прыйшоў самастойна.

– Вядома, ж можна было звярнуцца ў камісію непасрэдна ў дзень галасавання 27 лютага і кінуць свой бюлютэнь у урну дома , – гаворыць мужчына, – але я палічыў больш сумленным і правільным прагаласаваць датэрмінова. Прычын для гэтага ў мяне шмат. Першая – наша дзяржава абяцае захаваць сацыяльны напрамак і па-далейшаму аказваць падтрымку інвалідам, шматдзетным сем’ям і іншым уразлівым групам насельніцтва. Другая, не менш важная прычына, – сітуацыя на суседняй Украіне.

Словы галасуючага цалкам пацвярджае член камісіі Таццяна Жукоўская.

– Я не першы раз занята ў выбарчай камісіі. Таму не толькі хаджу на выбары і рэферэндумы, але і актыўна прымаю ўдзел ў арганізацыі гэтых важных мерапрыемстваў. Таму як ніхто разумею ступень адказнасці, якая ляжыць на членах выбарчай камісіі.

Свой асабісты выбар Таццяна Міхайлаўна не ўтойвае.

– Асабіста я галасую за ўнясенне дапаўненняў і змяненняў ў новы Праект Канстытуцыі, -тлумачыць сваю пазіцыю яна. — Там ёсць вельмі канкрэтныя і канструктыўныя папраўкі. Прынамсі, падкупляе мой інтарэс адказнасць бацькоў за выхаванне сваіх дзяцей. Радуе мяне і павышэнне сацыяльных гарантый для людзей. У мяне дзеці, унук. І я вельмі хачу, каб яны жылі ў спакойнай, прыгожай і мірнай краіне, каб у нас былі чыстыя вуліцы, каб усе былі працаўладкаваны, каб дзеці маглі вучыцца, каб мы атрымлівалі якаснае лячэнне. Усе гэта вялікімі літарамі прапісана ў Канстытуцыі. Ды і як забыцца, што Беларусь — з’яўляецца адзінай краінай, дзе большасць сацыяльных гарантый прадастаўляюцца бясплатна. Страціць іх нашы людзі не павінны. Я памятаю розныя перыяды станаўлення нашай краіны і разумею наколькі рашуча мы ідзем наперад, якія ідуць прагрэсіўныя пераўтварэнні і рэформы. Таму лічу, што новы Праект Канстытуцы зменіць наша жыццё да лепшага. І мы гэты курс павінны падтрымаць.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30