-Наогул, — кажа Таццяна Аляксееўна, — у новым праекце Канстытуцыі шмат станоўчых перамен, якія мне падабаюцца і якія я вітаю. У іх ліку гістарычная памяць, сямейныя адносіны, сацыяльны напрамак палітыкі нашай дзяржавы.
Аналагічна паступліла і яе напарніца і цёзка Таццяна Клімашкова, якая таксама пільна сочыць за ходам галасавання. Заўваг і нараканняў на яго ход жанчыны не маюць.
А як жа наогул тут ідзе гэты працэс? Як расказала старшыня ўчастковай камісіі Вольга Волчак (дарэчы, у гэтай ролі жанчына выступае ўпершыню і ад душы імкнецца, каб рэферэндум тут прайшоў на належным ўзроўні) пацвярджае, што мясцовыя жыхары – людзі актыўныя і нераўнадушныя.
-Адзіная для нас складанасць – раскіданасць участка па многіх вёсак. Іх у нас ажно 23! – расказвае яна. – Галасуюць у асноўным жыхары Дзмітравіч. Да астатніх у асноўны дзень паедзем на дом. Многія хвалююцца, каб пра іх не забылі, просьяць прыехаць. Яно ізразумела: людзі ва ўзросце, ёсць цяжкасці з прыездам. Ніхто без нашай увагі не застанецца. А тым, хто прыедзе да нас і будзе мець складанасці, сваю дапамогу акажуць юныя валанцёры.
Як высветліася, самай паважанай кабеце, якая будзе галасаваць, сёлета споўніцца 98 нгадоў. Гэта Надзея Кухаронак. Родам яна з Арэшкавіч, там і пражывае, але зараз знаходзіцца ў Дзмітравіцкай бальніцы на сацыяльным ложку. Акрамя яе яшчэ дзевяць чалавек, што апынуліся ў аналагічнай сітуацыі, трапілі ў спіс галасуючых на Дзмітравіцкім участку.
Сумаваць тым, хто прыдзе на ўчастак 27 лютага, не давядзецца. У культурнгай праграме дня шмат мерапрыемстваў, сярод якіх выступленне тэатра-дэфіле “Відана” з Лешніцы, а таксама сямейнага ансамбля Палянскіх.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.