Захаваць прыроду – усеагульная задача

Date 07.06.2022 Man
Comment 656
Захаваць прыроду –  усеагульная задача

Кожны год 5 чэрвеня адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Усталяванне гэтай святочнай даты дае магчымасць арганізацыі Аб'яднаных Нацый прыцягнуць увагу грамадскасці ўсяго свету да надзённых праблем навакольнага асяроддзя і стымуляваць адпаведныя дзеянні дзяржаў і палітычны інтарэс да дзейнасці ў гэтым кірунку.

З гэтай нагоды размаўляем з начальнікам Бярэзінскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Інай Дамаронак.

- Іна Віктараўна, вядома, ахову навакольнага асяроддзя па-іншаму называюць прыкладной экалогіяй, якая ўяўляе сабой комплекс мер, што накіраваны на абмежаванне негатыўнага ўплыву дзейнасці чалавека на прыроду.

- Так, ахова навакольнага прыроднага асяроддзя ўяўляе сабой сістэму дзяржаўных і грамадскіх мер, накіраваных на гарманічнае ўзаемадзеянне грамадства і прыроды, захаванне і ўзнаўленне дзеючых экалагічных супольнасцей і прыродных рэсурсаў у імя цяперашніх і будучых пакаленняў. Сёння экалагічныя праблемы стаяць у шэрагу самых важных і вызначаюць узровень дабрабыту ўсёй сусветнай цывілізацыі і, у прыватнасці, нашай краіны.

Сапраўды, развіццё цывілізацыі суправаджаецца спажываннем велізарнай колькасці прыродных рэсурсаў (нафта, торф, драўніна, мінеральныя рэсурсы, вада і інш), а таксама вытворчасцю, велізарнай колькасцю адходаў у працэсе жыццядзейнасці і прамысловай дзейнасці. Навакольнае асяроддзе змяняецца пад уздзеяннем чалавека. Паветра, вада і зямля пакутуюць ад выхлапаў і дзындраў, смецця і адходаў.

- Якія задачы ў першую чаргу вырашае ваша служба? На што часцей звяртаеце ўвагу?

- Бярэзінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, галоўная задача якой - кантроль за выкарыстаннем дадзенага нам прыроднага багацця, часцей даводзіцца звяртаць увагу на негатыўныя факты, чым на станоўчыя прыклады, выяўляць парушэнні заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Праблемы экалогіі павінны быць найважнейшым пытаннем для ўсіх жыхароў Беларусі. Толькі сумеснымі намаганнямі, а таксама пры адказным стаўленні да навакольнага асяроддзя, можна захаваць прыроду і перадаць яе багацці і прыгажосць наступным пакаленням.

- Напэўна, патрэбна засяродзіць увагу на ўзаемасувязь паміж экалагічнай сітуацыяй у свеце і здароўем людзей, і наогул усіх яго насельнікаў.

- Так, пытанні экалогіі важныя яшчэ і таму, што экалагічная сітуацыя аказвае вялікі ўплыў на здароўе чалавека. Таму для захавання здароўя нацыі неабходна берагчы прыроду і клапаціцца аб навакольным свеце.

Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя — гэта, мабыць, адзін з самых галоўных свят у годзе. Сёння кожны задумваецца над тым, якую шкоду чалавецтва наносіць прыродзе і як кожны можа ёй дапамагчы: не выкінуць адпрацаваную батарэйку ў скрыню, адвезці згарэлую люмінесцэнтную лямпу на перапрацоўку або проста выключыць святло.

Падрыхтавала Алена ГРОМАВА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER