Чаму работніку пракуратуры патрэбен патрыятызм?

Date 07.06.2022 Man
Comment 262
Чаму работніку пракуратуры патрэбен патрыятызм?

Прафесійны клопат пракурораў — вяршэнства закона. Зона ўвагі ў літаральным сэнсе ахоплівае ўсе сферы жыцця: ад эканомікі да вытворчасці, ад аховы працы да аховы здароўя, ад дзіцячай безнагляднасці да бацькоўскай адказнасці… І пералік гэты далёка не вычарпальны. Таму да асобы пракурорскага работніка патрабаванні асаблівыя.

Сёння гэта не толькі прынцы-повы і адданы прафесіянал сваёй справы, але і без перабольш-вання сапраўдны патрыёт, бо ад яго старання і сумленнасці напрамую залежыць дабрабыт людзей і нашай краіны, яе будучыня.

Усё пачалося са школы

Андрэй Філончык у Бярэзінскай пракуратуры працуе 18 гадоў і ніводнага разу не пашкадаваў аб тым, што носіць пракурорскі мундзір. Праўда, насіць яго ў школе ён ніколі не марыў.

– Затое, як высветлілася параўнаўча нядаўна, гэту прафесію мне прадказалі яшчэ школьныя педагогі – гаворыць Андрэй Алегавіч. – Яны на школьным выпускным балі ўказалі майму бацьку на маё абвостранае пачуццё справядлівасці і ўслых пажадалі мяне бачыць пракурорам.

Школьныя настаўнікі не памыліліся ў характары свайго вучня, і як у ваду глядзелі, прадказваючы будучыню. Андрэй спачатку скончыў юрыдычны тэхнікум, затым з чырвоным дыпломам Беларускі інстытут правазнаўства. А з такімі бліскучымі ведамі і настроем ва ўсім дакапацца да ісціны дарога была толькі адна – у пракурорскія работнікі.

І тут Андрэй Алегавіч прайшоў доўгі і цярністы прафесійны шлях ад памочніка да намесніка пракурора ў Бярэзінскай раённай пракуратуры. За 18 гадоў служэння пракурорскай справе ў яго багата розных крымінальных гісторый. Вядома, кожную ўспамінае да драбніц, але вось першую памятае надзвычай добра.

Першы блін не камяком

– Мая першая крымінальная справа аказалася для мяне асабіста знакавай, – успамінае Андрэй Алегавіч, – і крочыць са мной надзейна па службе і сёння. Тады малады мужчына на дыскатэцы ў кінатэатры “Юбілейны” ўчыніў факт непадпарадкавання ўладам, а прасцей кажучы, кінуўся з кулакамі на міліцыянераў. Пакараць за такі нахабны ўчынак п’янага хулігана было для мяне справай гонару, а яшчэ лішні раз нагадала, што незалежна ад прыязнасці, кожны з нас абавязаны паважаць чалавека ў форме. Лічу, што бярэзінцы разам са мной надзейна засвоілі гэты ўрок.

Гэта першая разгледжаная справа наклала свой адбітак на ўсю яго пракурорскую дзейнасць, бо яму давялося сумесна з іншым дзяржаўнымі органамі садзейнічаць забеспячэнню законнасці і правапарадку. Работа гэта мела свой плён, бо апошнія пяць гадоў колькасць зарэгістраваных злачынстваў рашуча скарачаецца.

Калі злачыннасць пайшла на спад

– Маё асабістае назіранне: падзенне росту злачыннасці пачалося з закрыцця школыінтэрната, затым гэтаму садзейнічала дастаткова актыўная барацьба з п’янствам і алкагалізацыяй насельніцтва, падлеткавай і рэцыдыўнай злачыннасцю, – лічыць намеснік пракурора Бярэзінскага раёна. – Таму рэзананснай справай апошніх гадоў лічыцца толькі серыя крадзяжоў, якую ўчыніла група з Клічаўскага раёна. Яна на працягу некалькіх месяцаў рабавала дачныя дамы бярэзінцаў, якія нават не лічылі патрэбным элементарным чынам клапаціцца пра захаванне сваіх рэчаў.

Сёння Бярэзінскі раён па праве лічыцца самым спакойным у крымінальным плане. Тут ніхто не азмрочыць ваш настрой ні днём, ні ноччу, бо даўно не памятаюць бярэзінцы ні разбояў, ні грабяжоў, ні згвалтаванняў, ні ўгонаў.

Ды і стан законнасці знаходзіцца на належным узроўні, бо за выкананнем заканадаўства пільна сочаць работнікі пракуратуры.

– Вось нядаўна праверка тычылася атрымання і рэалізацыі льгот для інвалідаў і мнагадзетных сем’яў, – тлумачыць Андрэй Алегавіч. – Вядома ж, тут мелі месца пэўныя парушэнні, а некаторыя адказныя асобы будуць прыцягнуты да адказнасці. Ім указаны канкрэтны тэрмін ліквідацыі парушэнняў. А яшчэ правяралі, як мясцовыя ўлады абыходзяцца з бытавымі адходамі. Тут зроблена шмат, але і гэта

справа патрабуе ўдасканальвання.

Псуюць статыстыку “гастралёры”

Затое псуе настрой геаграфічнае становішча нашага невялічкага правінцыйнага гарадка.

– Невялікая аддаленасць ад сталіцы не раз рабіла наш горад і раён месцам учынення злачынстваў “гастралёрамі”, – дадае пракурорскі работнік. – Тут і хабарніцтва, і махлярства і нават захоўванне наркотыкаў.

“Усё пачынаецца з любові”

Гаворыць гэта Андрэй Алегавіч з пэўным сумам у голасе. Ён даўно і шчыра ўлюбёны ў Беразіно, горад, дзе ён пабудаваў сваю сям'ю, дзе на свет з’явіліся яго двое дзяцей, дзе яму і яго сям’і ўтульна і дыхаецца лёгка і свабодна.

– Я нарадзіўся і вырас у Барысаве, аднак, сапраўды, ўлюбёны ў Беразіно, – дадае Андрэй Алегавіч, – бо ён развіваўся і квітнеў разам са мной. Мяне шчыра радуе будаўніцтва жылля, мноства спартыўных і культурных аб’ектаў, тое, што кожную вясну і лета ён літаральна патанае ў зеляніне дрэў і квецені клумбаў. У будучыні я бачу яго горадам-спутнікам для камфортнага пражывання людзей. Мая любоў да яго ўзаемная: ён дае мне сілы жыць і верыць у шчаслівы будучы дзень, а я, ў сваю чаргу, раблю ўсё, каб нішто не азмрочыла яго настрой і людзей.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Создали семьи 7 пар! Дзякуй, участковы міліцыянер »