Меркаванне пра рэспубліканскі семінар-нараду: Уладзімір Навіцкі

Date 14.06.2022 Man
Comment 901
Меркаванне пра рэспубліканскі семінар-нараду: Уладзімір Навіцкі

Уладзімір НАВІЦКІ, намеснік старшыні райвыканкама, удзельнік семінара:

- Фронт дзейнасці работнікаў органаў улады вельмі шырокі. Прычым гэта не толькі функцыі кіравання. Ім належыць клапаціцца пра эканоміку рэгіёна, яго сацыяльна-эканамічнае развіццё, харчовую і дэмаграфічную бяспеку, патрыятычнае выхаванне моладзі і іншае. Асобным, вельмі адказным і першачарговым напрамкам дзейнасці з’яўляецца работа са зваротамі грамадзян. Паступае іх нямала, як у час прыёму грамадзян, так і правядзення сустрэч у калектывах, арганізацыі “прамых тэлефонных ліній” і г.д. Зварот не застаецца па-за ўвагай і без разгляду рэальнай магчымасці яго выканаць.

І нашым грамадзянам гэта добра вядома, бо ў Рэспубліцы Беларусь вось ужо больш за чвэрць стагоддзя мэтанакіравана ўмацоўваецца вертыкаль улады знізу, максімальна набліжаючы яе да людзей. Іншымі словамі, прынцыпы эфектыўнай зваротнай сувязі і дыялогу ўлады з людзьмі з’яўляюцца асноватворнымі ва ўсёй працы

адміністрацыйна-кіраўніцкага апарату. На гэтым аспекце сканцэнтраваў сваю ўвагу падчас правядзення рэспубліканскага семінара-нарады па актуалізацыі метадаў і  форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні, што адбыўся на мінулым тыдні, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.  Ды, увогуле, семінар закранаў шматлікія пытанні: работа з моладдзю, патрыятычнае выхаванне, работа СМІ.

Так, сродкам масавай інфармацыі надаецца вялікая ўвагу і сёння стаіць задача, каб і раённыя СМІ падымалі праблемы грамадзян і разам з мясцовымі ўладамі імкнуліся іх вырашыць. Да прыкладу, “Бярэзінская панарама” сёння – гэта і газета, і сайт, і сацыяльныя сеткі, дзе аператыўна падаецца інфармацыя. Прэзідэнт адзначыў, як станоўчы момант працу кол-цэнтра на базе рэдакцыі ў Стоўбцах. У нас таксама ёсць штосьці падобнае, рубрыка “Пішыце. Званіце”, куды чытачы могуць адрасаваць свае праблемы, заўвагі. Будзем развіваць гэты накірунак. Працуе і раённы тэлеграмканал, дзе таксама аператыўна падаецца інфармацыя, падымаюцца праблемы людзей.

Наша задача, як прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, заключаецца ў тым, каб сваімі справамі, шчырым дыялогам з насельніцтвам, уменнем знайсці выхад у складанай сітуацыі, дапамогай разабрацца ў ёй і станоўча вырашыць, пацвердзіць гэты тэзіс, быць сапраўды ўладай для народа, а не наадварот.

На жаль, чалавечае жыццё заўсёды поўніцца нявырашанымі праблемамі. І нават калі яны адсутнічаюць, мы іншы раз свядома ствараем іх сабе, каб затым пераадолець: такім чынам мы не толькі самазацвярджаемся, а і робім  свой быт больш утульным і камфортным. Што ж, давайце будзем вырашаць гэтыя пытанні разам – з вашым удзелам і нашай непасрэднай дапамогай.

Работа па зваротах грамадзян па-ранейшаму будзе знаходзіцца ў цэнтры нашай дзейнасці. Але з удзелам у ёй кожнага зацікаўленага і неабыякавага чалавека дасягнуць мы зможам намнога большага. Таму, паважаныя бярэзінцы, давайце разам клапаціцца, каб наш горад і раён былі прыгожымі і ўтульнымі! А гэта залежыць ад кожнага з нас.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER