Меркаванне пра рэспубліканскі семінар-нараду: Дзяніс Дзішук

Date 14.06.2022 Man
Comment 757
Меркаванне пра рэспубліканскі семінар-нараду: Дзяніс Дзішук

Дзяніс ДЗІШУК, старшыня Бярэзінскага райвыканкама, удзельнік семінара:

- Вырашаць праблемы на мясцовым узроўні - менавіта такую задачу паставіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падчас правядзення на мінулым тыдні рэспубліканскага семінара-нарады «Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні», удзельнікам якога быў і я.

Што і казаць, узнятая праблема заўсёды з‘яўлецца актуальнай, бо наколькі б не была адладжана эканамічная і сацыяльная палітыка дзяржавы, у простых грамадзян заўсёды паўставалі і будуць знаходзіцца тыя ці іншыя нявырашаныя праблемы або пытанні. І ў гэтым, на маю думку, няма нічога кепскага, бо вырашаючы пастаўленыя “з нізоў” праблемы, можна удасканальваць у цэлым сістэму работы дзяржаўных органаў і іх структур. Кепска ж, калі такія звароты не знаходзяць свайго рашэння па тых ці іншых прычынах, а часам і без важкіх падстаў, што падрывае аўтарытэт улады на месцах, стварае неабгрунтаваную напружанасць. Вось такога быць не павінна. І на гэтым і акцэнтаваў сваю ўвагу прэзідэнт падчас мерапрыемства. 

«Людзі павінны быць пачуты, а праблемы – зняты. І гэта вы ведаеце – эфектыўная праца з насельніцтвам – індыкатар прафпрыгоднасці кіраўніцтва і вобласці, і раёна, і гэта паказчык нашага асобна ўзятага

прадпрыемства. А скаргі – гэта паказчык нашых недапрацовак. У ідэале іх увогуле не павінна быць. Вядома, такі вынік з вобласці фантастыкі, але нам трэба да яго імкнуцца», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Сапраўды, яшчэ ў 2006 годзе ў Дырэктыве №2 аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва былі прапісаны асноўныя напрамкі такой работы. Сёння ў рабоце з грамадзянамі мы шырока карыстаемся такімі ўжо традыцыйнымі формамі работы, як асабісты прыём грамадзян, сустрэчы ў вытворчых калектывах і па месцы жыхарства,  прыцягваючы да іх прадстаўнікоў розных слаёў насельніцтва і ўзроставых катэгорый, выязныя прыёмы грамадзян, “прамыя тэлефонныя лініі”. Папулярнымі апошнім часам сталі ў нас дыялогавыя пляцоўкі і работа грамадскай прыёмнай (асаблівая іх эфектыўнасць праявілася падчас правядзення рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь). У вырашэнні многіх жыццёвых праблем істотную дапамогу аказвае служба “адно акно”… Не буду пералічваць усе формы работы з насельніцтвам, якія сёння выкарыстоўваюцца на розных узроўнях органаў улады, пачынаючы з сельскіх Саветаў і вытворчых калектываў.

Многія звароты нам удаецца аператыўна вырашыць. Па некаторых найбольш глабальных праблемах жыцця рэгіёна раённы выканаўчы камітэт сам выступае ў ролі ініцыятара арганізацыі работы (напрыклад, будаўніцтва станцый абезжалезьвання, запуск станцыі другога пад’ёму вады і ачышчальных збудаванняў). Застаюцца, безумоўна, яшчэ і нявырашаныя праблемы. Мы іх бачым, ідзём насустрач запатрабаванням бярэзінцаў, імкнёмся адшукаць фінансавыя і матэрыяльныя магчымасці задаволіць той ці іншы зварот  (асаблівы прыярытэт пры гэтым надаецца зваротам, якія маюць не індывідуальны, а грамадскі характар). Як падкрэсліў у сваім выступленні Прэзідэнт, дзяржава павінна абараняць мір і парадак, прадастаўляць працоўныя месцы, адукацыю, медыцынскую дапамогу, магчымасць рэалізаваць сябе ў навуцы, творчасці, спорце і гэтак далей. Але ёсць пытанні, якія людзі могуць і павінны падзяліць з дзяржавай. Самае простае – ствараць ўтульнасць і прыгажосць сваімі рукамі і для сябе, берагчы чысціню ў сваіх дамах і дварах. І прынамсі, захаваць тое, што створана цэлымі пакаленнямі беларусаў да нас.

Сапраўды, на органах улады ляжыць вялікая нагрузка ў плане выканання зваротаў грамадзян і паляпшэння іх штодзённага жыцця. І мы з гэтага шляху не сойдзем, не маем маральнага права. Але і самі жыхары гарадоў і маленькіх вёсачак павінны рабіць магчымыя і пасільныя крокі для таго, каб не быць спажыўцамі прадастаўляемых паслуг, а і самім старацца рабіць свой родны куточак, сваё жыллё больш утульнымі і прывабнымі для свайго ж жыцця. Толькі ў такога роду тандэме мы зможам зменшыць колькасць тых адмоўных з’яў, якія нам яшчэ перашкаджаюць у наладжванні дастойнага быту, лік малазначных зваротаў, што дазволіць нам больш увагі канцэнтраваць на вырашэнні істотных задач, накіраваных на стварэнне камфортнага жыцця ў цэлым у нашым рэгіёне.

Падчас асабістых сустрэч, адкрытых дыялогаў я заўсёды паўтараю: “Я адкрыты для дыялогу, ёсць пытанні – звяртайцеся, будзем разам іх вырашаць”.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER