Якое яно - студэнцкае лета?

Date 15.07.2022 Man
Comment 911
Якое яно - студэнцкае лета?

Весела і з карысцю правесці летнія канікулы — мара кожнага школьніка. Апошнім часам праца ў студатрадах становіцца папулярнай у маладзёжным асяроддзі.

Так, пэўны баявы тон у гэтай справе задае студэнцкі атрад, створаны на базе РКУВП “Бярзінская ЖКГ”. Хто-хто, а гэтыя юнакі і дзяўчаты ведаюць толк у навядзенні чысціні і добраўпарад-каванні роднага горада. Здзіўляцца гэтаму не даводзіцца, бо камандзірам тут вучаніца СШ №2 горада бойкая і прынцыповая Ульяна Чыстап’ян.

- Большасць членаў студэнцкага атрада - вучні 8-10 класаў маёй школы і працу на лета выбіралі свядома, - гаворыць дзяўчына. - Таму да навядзення парадку ў родным горадзе падыходзяць свядома. Заўваг да іх у мяне і нашага майстра няма. Паглядзіце, як дзякуючы нашым намаганням, папрыгажэў гарадскі сквер!

Гаворыць гэта Ульяна, бо ўлюбёна ў родны горад і лічыць яго вельмі прыгожым і чыстым. У студэнцкім атрадзе камунальнікаў яна ўжо другі год. І сёлета паспела папрацаваць на палетках ААТ “Пагосцкі”, і мяркуе яшчэ ў канцы лета пашчыраваць у бібліятэцы.

- Заробленыя грошы я адкладваю на паступленне, - гаворыць Ульяна, - мару стаць педагогам і вучыць дзяцей любіць свой родны край, рабіць яго прыгожым, чыстым і багатым.

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Аляксандра БЫЧКОЎСКАГА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER