Бярэзінцы, хто “згубіў” смецце?! Прыбярыце!

Date 26.08.2022 Man
Comment 473
Бярэзінцы, хто “згубіў” смецце?! Прыбярыце!

Пагадзіцеся, усім нам прыемна жыць у чысціні і парадку! Хадзіць па чыстых вуліцах, любавацца прыгажосцю горада! Дык чаму мы самі не падтрымліваем гэту прыгажосць і чысціню?! Чаму смецім, бярэзінцы?

Днямі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ачысцілі кантэйнерныя пляцоўкі ад смецця (травы, будаўнічага смецця і гэта далей). Літаральна на наступны дзень начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вераніка Фаміна і намеснік начальніка аддзела Настасся Баярэвіч праехаліся па горадзе.

Многія кантэйнерныя пляцоўкі, сапраўды, былі чыстыя. Толькі смецце ў саміх кантэйнерах.

– Мы сёння палову дня “ачышчалі” вуліцу Мультана, – расказваюць нам работнікі ЖКГ. – Іншы раз дзівімся, чаму людзі так не цэняць працу іншых?! Чаму мы прыбіраем, а яны зноў смецяць?! Асабліва пасля выхадных усе кантэйнерныя пляцоўкі завалены будаўнічым, раслінным смеццем!

Ды што там гаварыць пра выхадныя, калі і ў будныя дні многія кантэйнерныя пляцоўкі завалены травой, палкамі, мэбляй, мяхамі… Да прыкладу, кантэйнерная пляцоўка па вуліцы Нагорнай адна з самых “праблемных”. Тут амаль заўсёды “звалка” смецця! Работнікі ЖКГ прыбяруць, а яно з’яўляецца зноў.

Нагадаем, што расліннае смецце, будаўнічае і гэтак далей НЕЛЬГА выкідваць на кантэйнерныя пляцоўкі! За гэта пагражае штраф!

- Хочацца звярнуцца да ўсіх жыхароў г. Беразіно і Бярэзінскага раёна: «Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць!», каб кожны жыхар, несучы на кантэйнерную пляцоўку бацвінне або будаўнічае смецце, разумеў, што ён не толькі парушае закон, але і нясе маральную адказнасць за забруджванне тэрыторыі не толькі сваёй вуліцы, але і свайго населенага пункта, - адзначае начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вераніка Фаміна. –
Мы на кантэйнерных пляцоўках развешалі лістоўкі-папярэджанні пра штраф за выкідванне будаўнічага і расліннага смецця!

 

А штраф даволі вялікі!!!

На фізічную асобу - ад 5 да 30 базавых велічынь! На індывідуальнага прадпрымальні-ка – ад 50 да 200 базавых велічынь! На юрыдычную асобу – ад 50 да 1000 базавых велічынь!

Хацелася б адзначыць, што кантэйнеры для смецця і пляцоўкі прызначаны для збору менавіта цвёрдых камунальных адходаў. Гэта значыць, таго смецця, якое ўтвараецца ў выніку жыццядзейнасці людзей у жылых памяшканнях, якое павінна быць запакаванае ў спецыяльны поліэтыленавы пакет і выгружана ў кантэйнер. Як мы бачым, у гэтым вызначэнні няма ні слова аб абрэзках дрэў, галінках, бацвінні, будаўнічым смецці… Гэта значыць, аплочаная насельніцтвам паслуга па зборы і вывазе смецця не распаўсюджваецца на збор і вываз бацвіння, галінак і будаўнічага смецця. У дадзеным выпадку ўласнікі гэтых адходаў павінны самі паклапаціцца аб яго лёсе - ці будзе гэта кампосная яма, ці самастойны вываз адходаў на палігон.

 

Як правільна ўтылізаваць смецце?

Мы неаднаразова пісалі пра гэта на старонках газеты. Але пасля размяшчэння матэрыялу на сайце ў сацыяльных сетках, бярэзінцы пачалі задаваць пытанні, куды ж дзяваць смецце?

 

Будаўнічае

Наконт утылізацыі будаўнічага смецця. Працэдура гэта платная і ажыццяўляецца наступным чынам. Па-першае, вам патрэбна рассартаваць існуючае смецце па відах: асобна, напрыклад, будаўнічыя блокі, асобна – шыфер і г.д. Па-другое, асабіста звярнуцца ў бухгалтэрыю ЖКГ для выпісвання тэхнікі, на якой будзе вывезена смецце. Аплата ажыццяўляецца як за транспарт, так і захаванне смецця на палігоне. Па-трэцяе, з дагаворам на аказанне названай паслугі і квітанцыяй аб яе аплаце вы накіроўваецеся ў дыспетчарскую службу ЖКГ, дзе ўдакладняюцца дзень і час пастаўкі тэхнікі для вывазу смецця (дарэчы, яго загрузку на транспарт ажыццяўляе сам заказчык).

Аналагічны алгарытм дзеянняў прадугледжаны і ў выпадку вывазу рэшткаў пацярпелага ад пажару будынка.

 

А куды траву, бацвінне?

Можна на ўчастку зрабіць кампосную яму альбо ўласна вывезці смецце на палігон.

 

Другасныя матэрыяльныя рэсурсы

Збор і нарыхтоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў на тэрыторыі Бярэзінскага раёна ажыццяўляюць арганізацыі: Бярэзінскі філіял Мінскага абласнога спажыўтаварыства, "Бярэзінская ЖКГ" і прыватныя арганізацыі.

ГРАФІК работы па выязным зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў (макулатуры, шклабою, пластыка, ПЭТ-бутэлькі, бытавой тэхнікі).

Час работы: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00.

Звяртацца па тэлефонах: 68109, 68626, 68295.

Паважаныя бярэзінцы, давайце захоўваць чысціню!

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER