Прыйшоў сюды адразу пасля школы па слядах свайго старэйшага брата Аляксандра: прыклад яго адносін да службы і мужная прафесія ўзялі верх над іншымі шляхамі ў жыцці.
Паралельна з гэтым мужчына асвойваў і грамадзянскую спецыяльнасць, будучы студэнтам-завочнікам Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі Івану Уладзіміравічу было прысвоена лейтэнанцкае званне. А гэта давала яму магчымасць далейшага росту. Як вынік, сёлета ў кастрычніку Івану Бурымскаму было прапанавана ўзначаліць Брадзецкі пажарны аварыйна-выратавальны пост.
Новае месца работы, новыя абавязкі і большая адказнасць за давераны ўчастак ён, безумоўна, успрымае належным чынам. Пакуль што, як кажуць, унікае ва ўсе аспекты новай пасады і нацэлены на тое, каб з яго прыходам пажарная сітуацыя на замацаванай тэрыторыі не пагоршылася, а людзі больш адказна ставіліся да захавання свайго жыцця. Дадатковыя веды атрымлівае як ад старэйшых і больш вопытных калег, так і за кошт вучобы ў інстытуце перападрыхтоўкі кадраў МНС.
У вольныя часіны, калі яны надараюцца ў гэтай няпростай рабоце, Іван прысвячае стварэнню ўтульнасці для сваёй сям’і: не так даўно яны пабудавалі свой дом. Вось яго добраўпарадкаваннем і давядзеннем да ладу і займаецца мужчына.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ,