У адным ёмкім слове “выратвальнік”, якое вызначае круг вашых абавязкаў, заключаецца ўся напружанасць складанай і рызыкоўнай прафесіі, якой вы прысвяцілі сваё жыццё. Круглыя суткі, без выхадных, свят і водпускаў вы стаіце на варце бяспекі нашага жыцця і гатовы ў любую мінуту адгукнуцца на дапамогу, каб аператыўна справіцца з падступіўшай бядой, калі гэта пажар, падтапленне, дарожна-транспартнае здарэнне, пошук прапаўшага чалавека і г.д.
Мы высока цэнім вашы прафесіяналізм, адвагу і адданасць выбранай справе. І ведаем, што знаходзімся пад надзейнай абаронай. Моцнага здароўя вам, дабрабыту, шчасця. Няхай ваша служба заўсёды прыносіць плён, а званкоў на трывожны нумар тэлефона 101 паступае як мага менш.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.