Кожны з пражытых намі гадоў – спецыфічны і непаўторны, поўніцца сваімі плюсамі і мінусамі, перамешаны смуткам і весялосцю, поспехам і расчараваннем. Жыццё не бывае роўным і гладкім.
Таму сёння хочацца пажадаць кожнаму цярпення, удач, здароўя, каб усё задуманае абавязкова здзяйснялася.
Хай вашы жаданні, якія загадваюцца пад Новы год, а загадваюцца, бясспрэчна, самыя запаветныя, і каб вашы мары абавязкова збываліся.
Кожны чалавек (я больш чым упэўнены ў гэтым) і ў Рэспубліцы Беларусь, і ва ўсім свеце, жадае, каб наступны год быў годам ажыццяўлення яго самых найлепшых пажаданняў. Але маюць магчымасць увасобіцца толькі тыя спадзяванні, дасягнуць якіх вам па сілах дзякуючы ўласнай працы, настойлівасці, упартасці, высокай самааддачы для сябе і сваіх блізкіх. Удача схільная толькі да тых, хто робіць ёй крок насустрач, не стаіць на месцы.
Няхай як мага менш перашкод будзе на гэтым вашым шляху.
Няхай надыходзячы год Вадзянога Тыгра для Бярэзінскага раёна стане патэнцыяльна плюсавым, станоўчым ва ўсіх напрамках – па жыцці, паляпшэнні яго якасці, па ўзроўні аховы здароўя, па змяншэнні пандэміі і яе наступстваў. Жадаю вам усяго самага светлага і яркага, меней смутку. Дабрабыту і здароўя, шчасця ў кожным доме і ў кожным сэрцы.
Са святам, паважаныя бярэзінцы!
Дзяніс Дзішук,
старшыня Бярэзінскага райвыканкама.