Мітынг-рэквіем у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Date 22.06.2022 Man
Comment 214
Мітынг-рэквіем у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

У Беразіно каля помніка загінуўшым воінам і партызанам адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Перад прысутнымі выступіў старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко.

Удзельнікі мітынга далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання ў памяць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, хто загінуў у тыле, хто быў закатаваны ў фашысцкай няволі.

Прадстаўнікі Бярэзінскага райвыканкама, прафсаюзных і ветэранскіх арганізацый, працоўных калектываў, рэлігійных абшчын і БРСМ усклалі кветкі да помніка.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER