У Жорнаўцы праходзіць абласны турыстычны злёт педагогаў

Date 28.06.2022 Man
Comment 516
У Жорнаўцы праходзіць абласны турыстычны злёт педагогаў

Заяўкі на яго падалі  22 каманды Мінскай вобласці, якія  на працягу бліжэйшых  трох дзён вызначаць самых –самых апантаных турыстаў па выніках  некалькіх выпрабаванняў.Ужо ў першы дзень спаборніцтваў спартсменаў чакаюць  выпрабаванні па спартыўным арыентаванні іконкурс візітовак, а ўвечары -  дыскатэка, . А яшчэ запланаваны спаборніцтвы па пешым,  водным і велатурызме, шэраг творчых конкурсаў. 

А папярэднічала  насычанай праграме спаборніцтваў традыцыйная  цырымонія адкрыцця мерапрыемства. Пачэснымі часцямі яе сталі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама  Алеся Цітова, галоўны прававы інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага  прафсаюза  работнікаў адукацыі і навукі Валерый  Вішнеўскі  і  начальнік цэнтра  фізкультурна-аздараўленчай,  спартыўнай і турыстычнай работы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Сяргей  Саскавец.

Першымі віталі ўдзельнікаў турзлётуі зычылі ім  сумленнай барацьбы Алеся  Аляксееўна і Сяргей Станіслававіч

У ліку каманд – удзельніц спаборніцтваў і прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Бярэзінскага райвыканкама – каманда  “Фенікс”. Таму будзем  трымаць  за іх кулачкі  і зычыць ім толькі прызавога месца  ў родных  мясцінах. 

 

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ,

         

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER