Трофі-рэйды стартавалі ў Жорнаўцы

Date 01.07.2022 Man
Comment 831
Трофі-рэйды стартавалі ў Жорнаўцы

Сёння на цэнтральнай плошчы г. Беразіно адбылося адкрыццё першага этапа чэмпіянату Мінскай вобласці па трофі-рэйдах і другога этапа кубка Беларускай афтамабільнай асацыяцыі “Хруст-профі-2022”. Яго ўдзельнікі на сваіх пазадарожніках запаланілі ўсю тэрыторыю ад Дома гандлю да Дома быта і сабралі шмат цікаўных бярэзінцаў, якія з задавальненнем разглядалі дзіковінныя транспартныя сродкі, якім, мяркуючы па іх знешняму выгляду, не страшныя ніякія балоты і бездарожжа.

У арганізацыі названых спаборніцтваў істотную ролю адыграла галоўнае ўпраўленне  спорту і турызму Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Адкрываючы мерапрыемства, яго кіраўнік Яўген Булойчык падкрэсліў, што праводзімы чэмпіянат - гэта не толькі спаборніцтвы, а цэлы фестываль з дабрачынным акцэнтам. Са словамі на дарогу да ўдзельнікаў спаборніцтваў таксама звярталіся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Павел Сугака і адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства, член камітэта па пазадарожных спаборніцтвах беларускай асацыяцыі аўтамабілістаў Уладзімір Кніга.

Сапраўды, Трофі-рэйд – гэта спаборніцтвы па пераадоленні цяжкапраходных участкаў лясной або балоцістай мясцовасці на пазадарожніках і квадрацыклах. Удзельнікі трофі-рэйдаў не шукаюць лёгкіх шляхоў і выбіраюць самыя складаныя дарогі. Дарэчы, трофі-рэйд – гэта самы марудны від аўтамабільнага спорту. У падобнага роду спаборніцтвах атрымліваюць задавальненне нястолькі ад перамогі, колькі ад самога працэса пераадолення перашкод. І калі перад джыперамі будзе дзве дарогі – адна больш лёгкая, а другая паскладаней, можна быць упэўненымі – яны выберуць другі варыянт. Тут працуе алімпійскі прынцып, калі патрабуецца не перамога любой цаной, а ўдзел. І хваляцца джыперы адзін перад адным не часам праходжання трасы, а тымі складанасцямі, якія ім давялося пераадолець.

На сённяшні дзень трофі-рэйды трывала уваходяць у жыццё людзей. Гэта не толькі спорт, а і стыль жыцця, цікавы занятак не толькі для аўтагоншчыкаў, а і фанатаў аўтагонак.

На працягу трох дзён на тэрыторыі Бярэзіншчына, у ваколіцах вёскі Жорнаўка спартсмены-джыперы з усіх абласцей Беларусі будуць змагацца за галоўны прыз спаборніцтваў – кубак Беларускай аўтамабільнай федэрацыі і званне чэмпіёна Мінскай вобласці.

Але ёсць у дэжыпераў і другая, вельмі ганаровая місія, пры правядзенні гэтых спаборніцтваў: у рамках акцыі “Добры джыпер” яны развозяць падарункі для дзяцей са шматдзетных сем’яў. На гэты раз маршрут пралягаў у в. Багушэвічы, дзе ўладальнікамі падарункаў сталі 36 дзяцей з васьмі сямей, у тым ліку Аксаны Няхай і Яўгена Колючніка.

- Джыперы да нас прыехалі з такімі падарункамі ўпершыню. Вельмі прыемна і радасна, што ёсць такія нераўнадушныя людзі. Зараз мы жывём у Багушэвічах, але неўзабаве збіраемся пераязджаць у Беразіно, дзе пабудавалі, дзякуючы Указу Прэзідэнта двухпакаёвую кватэру. Як бачыце, у нас, мнагадзетных, заўсёды ёсць падтрымка. 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER